Паддуб’е (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне, Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Паддуб’е (Пухавіцкі раён)
Remove ads

Падду́б’е[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У пачатку 20 стагодзьдзя было вядома, як урочышча Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1926 годзе вядома як хутар.

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавету[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • Пачатак ХХ ст. — 1 двор, 12 жыхароў
  • 1926 год — 3 гаспадаркі, 22 жыхара
  • 2002 год — 17 двароў, 25 жыхароў
  • 2009 год — 14 чалавек[3]

Славутасьці

  • Гарадзішча (V стагодзьдзе да н. э. — V стагодзьдзе н. э.) — 2,9 км на поўнач ад вёскі, у полі, мясцовая назва — Гарадок.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads