Дукорскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дуко́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Дукора.
Remove ads
Гаспадарка
На 2022 год ва Ўборках працавала «Беларуская нацыянальная біятэхналягічная карпарацыя», якая вырабляла амінакісьлі і камбікармы для жывёлы, а таксама прэміксы да іх і глютэн.
Гісторыя
20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Сьмілавіцкага раёну Менскай акругі. 18 студзеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пухавіцкага раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет далучаны да навастворанага Рудзенскага раёну. 6 ліпеня 1935 году раён перайменаваны ў Сьмілавіцкі, які з 11 лютага 1938 году атрымаў ранейшую назву. 20 студзеня 1960 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пухавіцкага раёну.
28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Белае, Вішнёўка, Вясёлае, Горкі, Градзьдзё, Груд, Дрычын, Калінаўка, Капейнае, Каробавічы, Красны Яр, Малінаўка, Маргі, Нізоўка, Ніўкі, Новы Кут, Паддуб’е, Пенякі, Салаўі, Сетча, Станіславова, Шыманаў Кут, Янкава — ліквідаванага Дрычынскага сельсавету[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads