Дубляны (Падляскае ваяводзтва)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дубляны (Падляскае ваяводзтва)
Remove ads

Дубля́ны (па-польску: Dublany, на мясцовай беларускай гаворцы: Дубля́ны[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова (солтыства Ялаўка).

Хуткія факты

Побач зь вёскай працякае рака Сьвіслач.

Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі ў большасьці этніныя беларусы, праваслаўныя (прыход сьв. Яна Багаслова ў Мастаўлянах[3]).

Гісторыя

Дубляны былі заснаваныя праўдападобна яшчэ на пачатку 16 ст. у маёмасьцях Вялікая Бераставіца на гасьцінцы з Горадні ў Ялаўку і Нарву. У другой палове 18 ст. Дубляны ўваходзілі ў склад мастаўлянскіх маёмасьцяў. Пад канец 18 ст. было тут 18 хатаў, а ў 1846 г. ужо 23[4]. У міжваенны пэрыяд Дубляны ўваходзілі ў склад гміны Галынка Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 86 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[5]. У выніку ваенных дзеяў 1944 г. згарэлі тут 18 хатаў і 44 гаспадарчыя пабудовы. У 1950 г. пражывала тут 110 чалавек, але пасьля правядзеньня мяжы на Сьвіслачы жыхары пачалі пакідаць вёску (колькасьць населніцтва паміж гадамі 1950 і 2013 зьменшылася на 87%)[4].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads