Дубовая Града
пасёлак у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дубо́вая Града́[1] — пасёлак у Беларусі. Уваходзіць у склад Папаратнянскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 5 чал. (2004). Знаходзіцца за 18 км на паўднёвы захад ад места Жлобін, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Мормаль (лінія Жлобін — Каленкавічы), за 77 км ад Гомелю.
На поўначы мэліярацыйныя каналы.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны ў пачатку XX стагодзьдзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Другая назва пасёлку — Лапці, якая ўтварылася ад прозьвішча першых чатырох пасяленцаў — Лапцевых. У 1932 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе нямецка-савецкай вайны ў лістападзе 1943 году акупанты спалілі 23 двары. 16 жыхароў загінулі на франтах. У 1962 годзе да пасёлку быў далучаны пасёлак Рэкорд. У складзе калгасу «Іскра» (цэнтар — вёска Папаратнае).
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1925 — 8 двароў; 1940 — 25 двароў, 95 жыхароўў; 1959 — 81 жыхар (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 4 гаспадаркі, 5 жыхароў[2]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads