Парэцкі раён (Смаленская вобласьць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Парэцкі раён (афіцыйная назва — Дзямі́даўскі раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Парэчча.
Remove ads
Геаграфія
Плошча раёну — 2512,16 км².
Тэрытарыяльна раён мяжуе: на поўначы зь Цьвярской вобласьцю, на паўночным захадзе зь Вяліскім раёнам, на паўднёвым захадзе і захадзе з Руднянскім раёнам, на поўдні са Смаленскім раёнам, на ўсходзе з Духаўшчынскім раёнамі Смаленскай вобласьці.
У паўднёва-ўсходняй частцы раёну знаходзіцца ўскраіна Духаўшчынскага ўзвышша. У паўночна-ўсходняй частцы Ельшанска-Сьвіцкая нізіна. Па тэрыторыі раёну цячэ некалькі рэчак: Каспля, Вятша, Палоўя, Баражанка, Ельша. Азёры: Сапша, Дго, Бакланаўскае, Рытае, Ласосна, Чысьцік, Лашам’е, Мутнае, Дзівінскае, Акатпўскае, Шчупаковае. Глебы ў раёне пяскова-суглінкавыя дзярнова-слаба- і сярэднепадзолістыя, у паніжэньнях тло складаюць паўбалатовыя дзярнова-падзоліста-глеевыя, тарфяна-падзоліста-глеевыя і тарфяныя. Лясы займаюць 58,4 % тэрыторыі.
На тэрыторыі раёну знаходзіцца частка нацыянальнага парку Смаленскае паазер’е, з унікальнымі азёрамі і карэннымі лясамі.
Remove ads
Гісторыя
Ад пачатку тады яшчэ Парэцкі павет быў створаны ў 1775 годзе. У 1918 годзе павет, у зьвязку зь перайменаваньнем места Парэчча ў Дзямідаў, пачаў звацца Дзямідаўскім. Канчаткова раён утвораны ў 1929 годзе з былых Парэцкага і часткі Духаўшчынскага паветаў Смаленскай губэрні.
Дэмаграфія
Колькасьць насельніцтва на 2005 год — 16 776 чалавек.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
У раёне маецца 2 мескія і 15 сельскіх паселішчаў:
Мескія паселішчы
- Парэцкае мескае паселішча
- Слабадзкое мескае паселішча
Сельскія паселішчы
- Бакланаўскае сельскае паселішча
- Барадзінскае сельскае паселішча
- Баркоўскае сельскае паселішча
- Вераб’ёўскае сельскае паселішча
- Дуброўскае сельскае паселішча
- Жычыцкае сельскае паселішча
- Забор’еўскае сельскае паселішча
- Закруцкае сельскае паселішча
- Закусьцішанскае сельскае паселішча
- Карцаўскае сельскае паселішча
- Перасудзкае сельскае паселішча
- Палуянаўскае сельскае паселішча
- Слабадзкое сельскае паселішча
- Цітаўшчынскае сельскае паселішча
- Шапаўскае сельскае паселішча
Remove ads
Транспарт
Славутасьці
- Царква Ўшэсьця Гасподняга ў мяст. Пржавальскае (колішняя Слабада).
Вонкавыя спасылкі
Парэцкі раён (Смаленская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads