Дыега Бэнальлё
швайцарскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дыега Арлянда Бэнальлё (па-італьянску: Diego Orlando Benaglio; нар. 8 верасьня 1983 году, Цюрых, Швайцарыя) — былы швайцарскі футбаліст, брамнік нацыянальнай зборнай Швайцарыі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Першым клюбам Дыега быў цюрыскі «Грасгопэр». У 2002 годзе гульца запрыкмецілі сэлекцыянэры зь нямецкага «Штутгарту», аднак у Нямеччыне Бэнальлё выступаў толькі за рэзэрвістаў нямецкага клюбу. У сэзоне 2005—2006 гадоў брамнік далучыўся да партугальскага «Насьёналу», дзе стаў асноўным брамнікам пасьля сыходу ў «Чэлсі» вэтэрана Энрыке Іларыю.
22 студзеня 2008 году Дыега вярнуўся ў Нямеччыну, на гэты раз у клюб «Вольфсбург»[3]. У новай камандзе швайцарскі легіянэр стаў першым брамнікам каманды, а ў сэзоне 2008—2009 гадоў, пераможным для клюбу, Дыега прапусьціў у чэмпіянаце толькі 3 гульні.
Міжнародная
Да нацыянальнай зборнай Швайцарыі Бэнальлё прыцягваўся яшчэ на чэмпіянат сьвету 2006 году, аднак тамака ён быў толькі трэцім брамнікам каманды пасьля Паскаля Цубэрбюлера й Фабіё Кальторці. Аднак ужо з 2008 году стаў асноўным брамнікам зборнай.
Remove ads
Дасягненьні
«Вольфсбург»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2009
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2015
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads