Дыега Люгана
уругвайскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дыега Альфрэда Люгана Марэна (па-гішпанску: Diego Alfredo Lugano Morena; нар. 2 лістапада 1980 году, Канэлёнэс, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, абаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Уругваю, у якой быў капітанам.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Кар’еру Дыега распачаў у адным з самых моцных клюбаў Уругваю «Насьяналь» у 1999 годзе, аднак за ўсе гады праведзеныя ў камандзе за клюб амаль не выступаў, а 2002 год правёў у арэндзе ў клюбе «Пляса Калёнія». Сваёй гульнёй за апошнюю каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу бразыльскага клюбу «Сан-Паўлу», у склад якога далучыўся ў 2003 годзе. У Бразыліі Дыега атрымаў месца ў асноўным складзе. Разам з клюбам выйграў шэраг мясцовых і міжнародных трафэяў.
У 2006 годзе заключыў кантракт з турэцкім «Фэнэрбахчэ», у складзе якога правёў наступныя пяць гадоў сваёй кар’еры. Наступнымі клюбамі Люгана былі францускі «Пары Сэн-Жэрмэн», гішпанская «Маляга» й ангельскі «Ўэст Бромўіч Альбіён».
Міжнародная
У 2003 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Уругваю.
Remove ads
Дасягненьні
«Насьяналь»:
- Чэмпіён Уругваю: 2000, 2001
«Сан-Паўлу»:
- Чэмпіён штату Сан-Паўлу: 2005
- Чэмпіён Бразыліі: 2005
- Уладальнік Кубка Лібэртадорэс: 2005
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2005
«Фэнэрбахчэ»:
- Чэмпіён Турэччыны: 2007, 2011
- Уладальнік Супэркубка Турэччыны: 2007, 2009
Уругвай:
- Уладальнік Кубка Амэрыкі: 2011
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads