Марк Рутэ
нідэрляндзкі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марк Ру́тэ (па-нідэрляндзку: Mark Rutte; нарадзіўся 14 лютага 1967 году ў Гаазе, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі палітык, генэральны сакратар Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы (НАТО). Быў прэм’ер-міністарам Нідэрляндаў з 14 кастрычніка 2010 па 2 ліпеня 2024 году. Ягоны папярэднік на гэтае пасадзе — Ян Пэтэр Балькенэндэ.
Марк Рутэ з 2006 па лета 2023 году быў лідэрам лібэральнае Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў шматдзетнай рэфармацкай сям’і. Скончыў Лейдэнскі ўнівэрсытэт, дзе вывучаў гісторыю. У 2002 годзе стаў дзяржаўным сакратаром працы і сацыяльнай абароны. У 2004 годзе заняў пасаду дзяржаўнага сакратара па адукацыі, культуры і навуцы. У 2006 годзе быў абраны кіраўніком лібэральнай Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю. На парлямэнцкіх выбарах 2010 году ягоная партыя здабыла 1 926 551 (20,5 %) галасоў і 31 месца ў парлямэнце. За час перадвыбарнай кампаніі Рутэ абяцаў значнае скарачэньне дзяржаўных выдаткаў і памяншэньне матэрыяльнай дапамогі для імігрантаў з мэтай барацьбы з насупствамі эканамічнага крызісу.
Пасада прэм’ер-міністра

У выніку стварэньня ўрадавай кааліцыі Рутэ быў высунуты на пасаду прэм’ер-міністра 8 кастрычніка 2010 году. Ужо амаль праз тыдзень каралева Бэатрыкс афіцыйна запрасіла Рутэ сфармаваць урад, і пазьней у той жа дзень ён прадставіў парлямэнту склад свайго першага кабінэту. У веку 43 гадоў ён стаў другім наймаладзейшым прэм’ер-міністрам у гісторыі краіны пасьля Руўда Любэрса[4]. Ужо праз паўтары гады кааліцыі распалася і першы кабінэт Рутэ зышоў у адстаўку. На ўсеагульных выбарах 2012 году Народная партыя за свабоду і дэмакратыю замацавала свае пазыцыі ў парлямэнце, павялічыўшы колькасьць дэпататаў з 31-га да 41-га. 5 лістапада 2012 году Рутэ зноў быў прызначаны прэм’ер-міністрам[5].
Другі кабінэт Рутэ завяршыў свой поўны чатырохгадовы тэрмін бяз развалу або вотуму недаверу, стаўшы першым кабінэтам, які зрабіў гэта пасьля працы першага кабінэту Кока, які працаваў з 1994 па 1998 гады[6]. Не зважаючы на пэўнае пагаршэньня вынікаў партыі Рутэ, ягоныя супернікі страцілі больш, што дапамагло палітыку захаваць сваю ўладу і сфармаваць ужо трэці кабінэт. 15 студзеня 2021 году кабінэт міністраў Рутэ калектыўна падаў у адстаўку пасьля публікацыі дасьледаваньняў, прысьвечаных скандалу з субсыдыямі на догляд за дзецьмі ў Нідэрляндах[7]. Рутэ прапанаваў сваю адстаўку каралю Вілему-Аляксандру, узяўшы на сябе адказнасьць за скандал[8]. Тым ня менш пасьля выбараў 2021 году ён застаўся на сваёй пасадзе, сфармаваўшы чарговы кабінэт. З моманту фармаваньня кааліцыйнага ўраду ў чатырохпартыйнай кааліцыі існавалі розныя пазыцыі адносна іміграцыйнай палітыкі. Рутэ поруч з кабінэтам падаў у адстаўку, заявіўшы аб сваім сыходзе як з пасады палітычнага лідэра партыі, гэтак і з нацыянальнай палітыкі агулам[9][10].
Як генэральны сакратар НАТО

Пасьля свайго зыходу з нацыянальнай палітыкі Рутэ замяніў Енса Стольтэнбэрга на пасадзе генэральнага сакратара НАТО, зрабіўшы гэта 1 кастрычніка 2024 году на цырымоніі перадачы абавязкаў у штаб-кватэры НАТО ў Брусэлі[11]. Не зважаючы на тое, што раней ён заяўляў, што хоча засяродзіцца на выкладаньні ў сярэдняй школе пасьля працы прэм’ер-міністрам, палітык абвесьціў, што высуне сваю кандыдатуру на гэтую пасаду ў кастрычніку 2023 году. Ягоная заяўка атрымала публічную падтрымку з боку ўрадаў ЗША, Вялікабрытаніі, Нямеччыны і Францыі ў лютым 2024 году[12][13][14][15]. У наступныя месяцы Рутэ здолеў пераадолець апазыцыю Турэччыны, Вугоршчыны, Славаччыны і Румыніі, а яго адзіны апанэнт, прэзыдэнт Румыніі Кляўс Яганіс, за тыдзень да прызначэньня зьняў сваю кандыдатуру[16][17].
У якасьці генэральнага сакратара Рутэ заклікаў краіны-сябры арганізацыі павялічыць выдаткі на абарону і вайсковую вытворчасьць, заявіўшы, што краінам трэба набываць неабходны мэнталітэт ваеннага часу. Згодна зь якгонымі словамі, дадатковыя выдаткі мусяць спатрэбіцца дзеля забесьпячэньня калектыўнай абароны альянсу і прадухіленьня магчымага нападу Расеі[18]. Рутэ неаднаразова заклікаў надаць Украіне больш зброі[19][20]. Ён таксама казаў, што любыя будучыя мірныя перамовы з Расеяй павінны весьціся Ўкраінай з пазыцыі сілы[21].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads