Дыскрымінацыя
абмежаваньне грамадзянскіх і іншых правоў і свабодаў праз прыналежнасьць да пэўнай народнасьці, расы, плоці, веравызнаньня і азначаныя гр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дыскрыміна́цыя (нераўнапраўе; лац. discriminatio — адрозьніваньне) — абмежаваньне грамадзянскіх і іншых правоў і свабодаў праз прыналежнасьць да пэўнай народнасьці, расы, плоці, веравызнаньня і азначаныя грамадзянскія погляды.

У мінулым ажыцьцяўлялася найчасьцей урадамі. Адначасна існавалі зацікаўленыя згуртаваньні, якія дамагаліся яе скасаваньня. У 20 стагодзьдзі міждзяржаўная супраца ў абароне асноўных правоў чалавека і грамадзяніна прывяла скасаваньня адкрыта дыскрымінацыйнага заканадаўства на дзяржаўным узроўні. 10 сьнежня 1948 году Галоўны сход Аб'яднаных народаў зацьвердзіў Усеагульную дэклярацыю правоў чалавека, паводле 7-га артыкула якой: «Усе людзі маюць права на роўную ахову ад якой бы там ні было дыскрымінацыі». Найбольш пашыранымі відамі дыскрымінацыі застаюцца: 1) пазбаўленьне выбарчых правоў; 2) звальненьне з працы; 3) адмова перасяленцу ў грамадзянстве; 4) адмова бежанцу ў візе на ўезд; 5) забарона на выезд з краіны. У міжнародных дачыненьнях азначае парушэньне роўнасьці сувэрэнітэту дзяржаваў у якасьці дзейнікаў міжнароднага права праз выкарыстаньне гаспадарчых і ўрадавых захадаў, якія пярэчаць агульнапрызнаным прынцыпам міжнародных дачыненьняў. Праявай служыць стварэньне дзяржавамі закрытых установаў дзеля абароны сваіх рынкаў ад тавараў зь іншых дзяржаваў і свабоднага перамяшчэньня працоўнай сілы. Пераадоленьне дыскрымінацыі ва ўсіх галінах грамадзкага і міжнароднага жыцьця застаецца надзённым для чалавецтва[1].
Remove ads
Тыпы
Паводле веку
Эйджызм або дыскрымінацыя паводле веку палягае на дыскрымінацыі і стэрэатыпах паводле прыкмеце веку[2]. Гэта набор вераваньняў, нормаў і каштоўнасьцяў, якія выкарыстоўваюцца дзеля апраўданьня дыскрымінацыі або падпарадкаваньня паводле ўзросту чалавека[3]. Эйджызм часьцей за ўсё скіраваны супраць людзей сталага веку, падлеткаў і дзяцей[4][5].
У многіх краінах існуе дыскрымінацыя паводле веку пры найме на працу. Гэтак фірмы часам могуць больш часьцей браць на працу ці запрашаць на сумоўі больш маладзейшых кандыдатаў, чым у тых, хто мае больш сталы веку[6]. Гэтак дасьледнікі з Генцкага ўнівэрсытэту выявілі, што ўзроставая дыскрымінацыя неаднастайная ў залежнасьці ад дзейнасьці пажылых кандыдатаў цягам дадатковых гадоў пасьля адукацыі. У Бэльгіі людзі сталага веку пакутуюць ад дыскрымінацыі, толькі калі яны маюць больш гадоў бязьдзейнасьці або нерэлевантнай занятасьці[7].
У апытаньні Кенцкага ўнівэрсытэту, што месьціцца ў Ангельшчыне, 29% рэспандэнтаў заявілі, што яны цярпелі ад дыскрымінацыі паводле веку. Гэта больш высокая доля ў параўнаньні з гендарнай або расавай дыскрымінацыямі. Прафэсар сацыяльнай псіхалёгіі згаданага ўнівэрсытэту Дамінік Абрамз прыйшоў да высновы, што эйджызм ёсьць найбольш распаўсюджанай формай забабонаў сярод насельніцтва Вялікабрытаніі[8].
Каставая
Паводле зьвестак ЮНІСЭФ і Г’юман Райтс Ўотч, каставая дыскрымінацыя закранае прыкладна 250 мільёнаў чалавек ва ўсім сьвеце і перадусім распаўсюджаная ў некаторых частках Азіі, як то ў Індыі, Шры-Ланцы, Банглядэшы, Пакістане, Нэпалу, Японіі. Таксама такая форма дыскрымінацыі назіраецца ў некаторых краінах Афрыкі[9][10]. Паводле стану на 2011 год у Індыі было 200 мільёнаў далітаў, то бок прадстаўнікоў касты недатыкальных[11].
Паводле інваліднасьці
Дыскрымінацыя ў дачыненьні да людзей з абмежаванымі магчымасьцямі на карысьць людзей, якія ня ёсьць такімі, называецца эйблізмам. Дыскрымінацыя паводле інваліднасьці, якая разглядае людзей без інваліднасьці як стандарт «нармальнага жыцьця», прыводзіць да таго, што грамадзкія і прыватныя месцы, адукацыйныя ўстановы, а таксама сацыяльныя паслугі ствараюцца дзеля абслугоўваньня «стандартных» людзей, такім чынам выкрэсьліваючы людзей з рознымі абмежаваньнямі. Дасьледаваньні выявілі, што інваліды маюць патрэбу ў працы ня толькі дзеля таго, каб мець магчымасьць зарабляць на жыцьцё, але яны таксама маюць патрэбу ў працы дзеля падтрыманьня свайго псыхічнага здароўя і дабрабыту. Праца задавальняе шэраг асноўных патрэбаў чалавека, як то датычнасьць да калектыўнай мэты, наяўнасьці сацыяльных стасункаў, здабыцьці пэўнага статусу і агульнай актыўнасьці[12]. Чалавек з інваліднасьцю часта апынаецца сацыяльна ізаляваным, і праца дазваляе зьменшыць гэтую ізаляцыю.
Моўная

Моўная дыскрымінацыя базуецца на несправядлівым абыходжаньні зь людзьмі на аснове іхняга выкарыстаньня мовы і характарыстык іхняга маўленьня, як то вымовы ці меркаванага памеру іхняга слоўнікавага запасу, мадальнасьці і сынтаксу[13]. Напрыклад, да носьбітаў аксытанскай мовы ў Францыі, верагодна, будуць ставіцца інакш, чым да носьбітаў францускай мовы[14]. Грунтуючыся на розніцы ва ўжываньні мовы, чалавек можа аўтаматычна скласьці меркаваньне пра багацьце, адукацыю, сацыяльны статус, характар ці іншыя рысы чалавека, што можа прывесьці да дыскрымінацыі.
Моўную дыскрымінацыю раней зважалі актам расізму. У сярэдзіне 1980-х гадоў лінгвістка Тувэ Скутнаб-Кангас вылучыла ідэю моўнай дыскрымінацыі, якая вызначаецца як ідэалёгія і структура, якія выкарыстоўваюцца дзеля легітымізацыі і ажыцьцяўленьня палітыкі няроўнага падзелу ўлады і рэсурсаў, як матэрыяльных, гэтак і нематэрыяльных, паміж групамі, якія вызначаюцца на грунце мовы[15]. Моўная дыскрымінацыя абумоўленая культурна і сацыяльна празь перавагу выкарыстаньня адной мовы перад іншымі.
Навукоўцы аналізавалі ролю моўнага імпэрыялізму ў лінгвіцызьме. Існуе меркаваньне, што носьбіты дамінантных моваў імкнуцца да дыскрымінацыі ў адносінах да носьбітаў іншых, менш дамінуючых моваў, у той жа час ставячы сябе ў нявыгадную лінгвістычную пазыцыю, застаючыся аднамоўнымі[16]. Гэтая такая зьява назіраецца ў Афрыцы, дзе большасьць насельніцтва размаўляе на эўрапейскіх мовах, якія пашырыліся на кантынэнце ў каляніяльную эпоху. Таксама адзначаецца, што афрыканскія дзяржавы ўкаранілі эўрапейскія мовы ў якасьці асноўнага сродку навучаньня замест моваў карэннага насельніцтва[16]. У справаздачах ЮНЭСКО падкрэсьліваецца, што гэта гістарычна надавала карысьці толькі афрыканскай найвышэйшай клясе, і наадварот, у нявыгадным становішчы апынаецца большасьць насельніцтва Афрыкі, якое валодае розным узроўнем свабоднага валоданьня эўрапейскімі мовамі[16]. У розныя часы гісторыі моўная дыскрымінацыя была часткай моўнай палітыкі дзяржавы, гэтак у часы існаваньня Расейскай імпэрыі і СССР забаранялася ці абмяжоўвалася ўжываньне беларускай мовы.
Навукоўцы таксама адзначаюць уплыў лінгвістычнага дамінаваньня ангельскай мовы на навуку і акадэмічныя дысцыпліны. Гэтак сацыяльныя і гуманітарныя навукі могуць замыкацца ў канцэптуальных рамках, закладзеных на грунце ангельскай мовы, што замінае акадэмічным колам агулам дасягнуць большай унівэрсальнай і незалежнай ад культуры пункту гледжаньня.
Паводле расы і этнічнай прыналежнасьці

Расавая і этнічная дыскрымінацыя адрозьнівае людзей на падставе рэальных ды ўяўных расавых і этнічных адрозьненьняў і вядзе да розных формаў этнічнага пакараньня[17][18]. Да гэтай форме дыскрымінацыі можа адносіцца перакананьне, што групы людзей валодаюць рознымі паводніцкімі рысамі, якія адпавядаюць фізычнаму выгляду, што можа падзяляць гэтыя расавыя групы на аснове перавагі адной расы над іншай[19][20][21].
Сучасныя варыянты расізму часта грунтуюцца на сацыяльных уяўленьнях аб біялягічных адрозьненьнях паміж народамі. Гэтыя погляды могуць прымаць форму сацыяльных дзеяў, практык або вераваньняў ды палітычных сыстэмаў, у якіх розныя расы ацэньваюцца як вышэйшыя або ніжэйшыя ў адносінах паміж сабой, грунтуючыся на меркаваных агульных спадчынных рысах, здольнасьцях або якасьцях[20]. Гэтак у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы часоў апартэіду афіцыйна чынілася палітыка ўраду ў адносінах да мурынаў і людзей зьмяшанай расы. Палітыка ў Малайзіі мае прыкметы расавай дыскрымінацыі ў дачыненьні да этнічных індыйцаў і кітайцаў[22]. Па вайне ў Віетнаме многія віетнамскія ўцекачы зьбеглі ў Аўстралію і ЗША, дзе сутыкнуліся з дыскрымінацыяй[23].
Паводле рэлігіі

Дыскрымінацыя паводле рэлігіі палягае на рознага ацэньваньня або абыходжаньня зь людзьмі ці групы людзей на грунце іхных рэлігійных уяўленьняў або іхных пачуцьцяў да пэўнай рэлігіі. У Трэцім Райху пры Адольфу Гітлеры габрэйскае насельніцтва Нямеччыны ды іншых акупаваных частак Эўропы падвяргалася дыскрымінацыі. Яны былі вымушаныя жыць у гета, насіць на адзежы апазнавальную зорку Давіда, а таксама пазбаўляліся права на жыцьцё. У больш раньнія гады хрысьціянскія ўлады некаторых краінаў Эўропы ўсталёўвалі абмежаваньні на віды заняткаў, якімі маглі займацца юдэі. Мясцовыя кіраўнікі і царкоўныя чыноўнікі, такім чынам, падштурхоўвалі іх да маргінальных роляў[24]. Часам юдэям дазвалялася пражываць толькі ў пэўных месцах, а іхныя перамяшчэньні абмяжоўваліся. Таксама часам ім забаранялася мець зямлю і займаць пасады ў дзяржаўным апараце.
У Саудаўскай Арабіі немусульманам забаронена публічна вызнаваць сваю рэлігію. Таксама прадстаўнікі адрознай ад ісламу рэлігіі маюць забарону на наведваньне Мэкі і Мэдыны[25][26]. Акрамя таго, рэлігійная паліцыя можа ўрывацца на прыватныя немусульманскія рэлігійныя сходы[26]. На Мальдыўскіх астравах немусульманам, якія пражываюць і наведваюць краіну, забаронена адкрыта выказваць свае рэлігійныя перакананьні, праводзіць публічныя сходы дзеля правядзеньня рэлігійнай дзейнасьці або ўцягваць жыхароў Мальдываў у такую дзейнасьць. Парушальнікаў чакае пазбаўленьнем волі на пэўны тэрмін, хатні арышт, штраф і дэпартацыя[27].
Сэксізм
Сэксізм зважаецца формай дыскрымінацыі паводле плоці чалавека. часта ён павязаны зь існымі стэрэатыпамі і гендэрнымі ролямі[28][29] і можа ўлучаць у сябе веру ў тое, што адная плоць ёсьць вышэйшай за іншую. Надзвычайны сэксізм можа спрыяць сэксуальным дамаганьням, згвалтаваньням і іншым формам сэксуальнага гвалту. Часта гендэрная дыскрымінацыя асабліва выяўляецца з пункту гледжаньня няроўнасьці на працоўным месцы[30]. Таксама яна можапаўстаць з сацыяльных або культурных звычаяў і нормаў[31]. Сярод мэтаў устойлівага разьвіцьця ААН маецца пункт, скіраваны на спыненьне ўсіх формаў дыскрымінацыі паводле прыкмеце плоці і гендэру[32].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads