Дыямэнтавая ліга
сусьветны атлетычны тур From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дыямэ́нтавая лі́га (па-ангельску: Diamond League) — штогадовая сэрыя элітных лёгкаатлетычных спаборніцтваў, якая ўлучае пятнаццаць лёгкаатлетычных этапаў паводле запрашэньня. Ліга зважаецца галоўным легкаатлетычным турнірам, які ладзіцца арганізацыяй Сусьветнай лёгкай атлетыкі. Галоўным спонсарам лігі ў сьнежні 2019 году стала кітайская карпарацыя Wanda Group[1].
Першы сэзон лігі ладзіўся ў 2010 годзе[2]. Ён быў распрацаваны, каб замяніць Залатую лігу, якая таксама ладзілася штогод з 1998 году[3]. У той час як Залатая ліга была створаная, каб павысіць вядомасьць вядучых эўрапейскіх лёгкаатлетычных спаборніцтваў, Дыямэнтавая ліга ставіць на мэце павышэньне сусьветнай прывабнасьці лёгкай атлетыкі, упершыню выйшаўшы па-за межы Эўропы[2]. Гэтак, у дадатак да традыцыйных этапаў Залатой лігі сэрыя цяпер улучае этапі ў Кітаі, Катары, Марока і ЗША.
Пачынаючы з сакавіка 2022 году, пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе, Дыямэнтавая ліга выкрэсьліла зь сьпісу ўдзельнікаў расейскіх і беларускіх спартоўцаў з усіх сваіх лёгкаатлетычных этапаў[4].
Remove ads
Сыстэма падліку пунктаў
Першапачатковая сыстэма падліку пунктаў у Дыямэнтавай лізе, якая выкарыстоўвалася з 2010 па 2015 гады, надавала на рахунак атлетаў пункты тром найлепшым спартоўцам на кожным этапе. Гэтак пераможца атрымліваў 4 пункты, за другое месца вылучаліся 2 пункты і 1 пункт атрымліваў атлет, які фінішаваў на трэцім радку. Кожная з трыццаці дзьвюх дысцыплінаў (па шаснаццаць для спартоўцаў і спартовак) ладзілася агулам сем разоў цягам сэзону. Пункты ж, набраныя ў фінальным этапе ў кожнай з дысцыплінаў (у Цюрыху ці Брусэлі), падвойваліся. Пераможцамі Дыямэнтавай гонкі станавіліся спартоўцы, якія завяршылі сэзон з найбольшай колькасьцю пунктаў у сваёй дысцыпліне. У выпадку роўнасьці паводле пунктаў у якасьці першага паказьніку бралася колькасьць перамогаў, а затым вынікі фіналу. У 2016 годзе колькасьць пунктаў, прызначаных спартоўцам за этапы, крыху зьмянілася. Гэтак пункты атрымлівалі ўжо шэсьць найлепшых атлетаў з разьмеркаваньнем 10-6-4-3-2-1. Падвойныя пункты па-ранейшаму налічваліся ў фінале спаборніцтваў[5].
Зусім новая сыстэма была ўведзеная ў 2017 годзе. Восем найлепшых спартоўцаў на кожным этапе цяпер атрымліваюць пункты паводле разьмеркаваньня 8-7-6-5-4-3-2-1, але гэтыя пункты цяпер толькі вызначаюць на тое, ці будзе атлет браць удзел у фінальным этапе сваёй дысцыпліны ў Цюрыху ці Брусэлі. Спартоўцы, якія перамаглі ў фінале, аб’яўляюцца чэмпіёнамі Дыямэнтавай лігі. Разьмеркаваньне агульных прызавых таксама вызначаецца выключна паводле вынікаў фіналу[6]. Гэтая сыстэма, у якой пераможца фіналу аўтаматычна выйграе агульны чэмпіянат, ёсьць падобнай да былой сыстэмы гран-пры Міжнароднай асацыяцыі легкаатлетычных фэдэрацыяў[7] . У рамках зьмяненьняў у падліку пунктаў тэрмін Дыямэнтавая гонка больш не выкарыстоўваецца. Замест гэтага спартоўцы спаборнічаюць у Дыямэнтавых дысцыплінах, каб стаць чэмпіёнам лігі.
Remove ads
Этапы
Каляндар зь пятнаццаці этапаў лігі на 2024 год[8].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads