Дэйв Льюіс
Канадзкі хакеіст, трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэ́йвід Ро́дні Льюіс (па-ангельску: David Rodney Lewis; нарадзіўся 3 ліпеня 1953 году, Кіндэрсьлі, Саскачэван) — канадзкі хакейны абаронца і трэнэр. Былы галоўны трэнэр беларускай зборнай, быў звольнены з гэтай пачады падчас чэмпіянату сьвету па хакеі 2018 году. Найлепшы трэнэр Беларусі 2015 году.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Бабуля і дзядуля Дэйвіда Льюіса па кудзелі былі ўкраінцамі. Дзядуля ў 1905 року пераехаў у Канаду, у пачатку Першай сусьветнай туды пераехала і бабуля[2]. Па мячы дзяды Льюіса паходзяць з Шатляндыі.
Льюіс нарадзіўся ў рабочым пасёлку Кіндэрсьлі.
Кар’ера
Гульнявая
Хакейную кар’еру Льюіс пачаў абаронцам у «Саскатун Блэйдс» Заходняй канадзкай хакейнай лігі. Па выніках драфту 1973 року быў абраны «Нью-Ёрк Айлэндэрз» у трэцім коле пад 33 агульным нумарам. За 16 сэзонаў выступаў за «Нью-Ёрк Айлэндэрз», «Лос-Анджэлес Кінгс», «Нью-Джэрзі Дэвілз» і «Дэтройт Рэд Ўінгс», закінуў 36 галоў і зарабіў 224 пункты ў 1008 гульнях.
Трэнэрская
Скончыўшы гульнявую кар’еру ў 1987 року, Дэйвід Льюіс застаўся ў «Чырвоных крылах» памочнікам трэнэра. За час ягонага знаходжаньня на пасадзе «Дэтройт» тройчы выйграваў Кубак Стэнлі (1997, 1998 і 2002). У 2002 заступіў на пасаду галоўнага трэнэра пасьля сыходу Скоці Боўмэна. За два сэзоны Льюіс прыводзіў «Чырвоныя крылы» да 48 перамогаў, у тым ліку выйграваў Прэзыдэнцкі трафэй. Аднак у плэй-оф вынік клюбу быў 6-10. Па сканчэньні лякаўту ягоны кантракт быў працягнуты да 30 чэрвеня 2005, а пасьля гэтага тэрміну Льюіс застаўся ў клюбе скаўтам.
29 чэрвеня 2006 Льюіс быў пакліканы на пасаду галоўнага трэнэра «Бостан Бруінз». Ягоны адзіны сэзон зь «Мішкамі» быў непасьпяховым: клюб ня трапіўу плэй-оф, заняўшы апошняе месца ў Паўночна-ўсходнім дывізіёне. У чэрвені 2007 Льюіс быў звольнены.
У сэзоне 2007—2008 рокаў Дэйв Льюіс быў памочнікам трэнэра «Лос-Анджэлес Кінгс».
З восені 2008 року працаваў памочнікам галоўнага трэнэра зборнай Беларусі Глена Гэнлана. Супрацоўнічаў зь ім на Чэмпіянаце сьвету-2009 і з Захаравым на Алімпіядзе-2010, а таксама працаваў памочнікам Гэнлана ў менскім «Дынама» (2008—2009)[3].
5 лістапада 2010 Льюіс, дзядуля і бабуля якога па кудзелі паходзілі з Украіны, падпісаў кантракт са зборнай Украіны[4], аднак гэтае супрацоўніцтва было непрацяглым[5].
7 чэрвеня 2011 Льюіс быў наняты памочнікам трэнэра «Караліны Гарыкейнз»[6]. 5 траўня 2014 ён быў звольнены разам з галоўным трэнэрам Кіркам Мюлерам і яшчэ адным памочнікам Джонам Маклінам.
12 сьнежня 2014 ён стаў галоўным трэнэрам нацыянальнай зборнай Беларусі[3]. Кантракт заключаны на адзін год з магчымым працягам да Алімпіяды-2018. Па выніках сэзону 2014—2015 гадоў быў названы найлепшым трэнэрам Беларусі[7].
Remove ads
Статыстыка
Гульнявая
Трэнэрская
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads