Д’ёр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Д’ёр (па-вугорску: Győr , па-славацку: Ráb) — места на паўночным захадзе Вугоршчыны, адміністрацыйны цэнтар мэд’е Д’ёр-Мошан-Шопран і Заходне-Задунайскага краю. Места знаходзіцца на палове пуці паміж Будапэштам і Венаю, на кропе ўпадзеньня ракі Рабы ў Дунай. Д’ёр — шостае паводле велічыні места Вугоршчыны: насельніцтва на 2016 год — 129 568 чалавек, плошча — 174,62 км².
Remove ads
Гаспадарка
У Д’ёры месьціўся аўтазавод «Аўдзі Вугоршчыны», які ў 2023 годзе стаў найбольшым прадпрыемствам Вугоршчыны і найбольшым вытворцам рухавікоў у сьвеце.
Мінуўшчына
Тэрыторыя ўздоўж Дунаю была населеная яшчэ з даўніх часоў. Першае вялікае паселішча, заснаванае кельтамі, датаванае V стагодзьдзем да н. э. Яны назвалі места Ара Бона (бел. Добры алтар), і гэтая назва існавала да VIII стагодзьдзя, а ў скарочанай форме і дагэтуль выкарыстоўваецца як назва Д’ёру ў нямецкай (Raab) і славацкай (Ráb) мовах.
У I стагодзьдзі да н. э. сюды прыйшлі рымскія гандляры. Каля 10 н. э. паўночная частка заходняй Вугоршчыны была занятая рымскімі жаўнерамі і атрымала назоў Панонія. У IV стагодзьдзі з-за наездаў усходніх плямёнаў рымляне пакінулі тэрыторыю, аднак места працягнула існаваньне.
У 1896 годзе заснавалі аўтамабільны завод «Раба».
Remove ads
Славутасьці
Старое места Д’ёру — Капталанскі пагорак — знаходзіцца на зьліцьці трох рэк: Дунаю, Рабы і Рабкі. Рэзыдэнцыя Д’ёрскага біскупа лёгка пазнавальная па недабудаванай вежы. Найстарэйшыя будынкі места — жылая вежа XIII стагодзьдзя і гатычная капліца XV стагодзьдзя.
Сярод іншых славутасьцяў:
- Гарадзкая ратуша
- Базыліка
- Царква кармэлітаў
- Царква Бэнэдыктынскага ордэна імя Сьв. Ігнація Ляёлі
- Музэй рымскай археалёгіі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads