Еленева

вёска ў гміне Еленева Сувальскага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Еленева
Remove ads

Еленева[1] (польск. Jeleniewo) — вёска ў Польшчы, каля возера Вялікага Шэльманта. Цэнтар сельскай гміны Сувальскага павету Падляскага ваяводзтва. Знаходзіцца за 14 км на поўнач ад Сувалак, за 122 км на поўнач ад Беластоку.

Хуткія факты

Еленева — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны).

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Мястэчка ўтварылася ў 1773—1782 гадох дзякуючы рэформам, праведзеным Антоніем Тызэнгаўзам у Гарадзенскай эканоміі. Яно ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Еленева апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губэрні. На 1800 год у Еленеве было 64 будынкі, на 1827 год — 63.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Еленева занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Еленева апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

За часамі Другой сусьветнай вайны зь верасьня 1939 да 1945 году Еленева знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1975—1998 гадох Еленева ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводзтва.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 433 чал.[2]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 641 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (1878)
  • Могілкі: старыя каталіцкія, юдэйскія

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads