Ершыцкі раён

раён Смаленскай вобласьці Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ершыцкі раён
Remove ads

Е́ршыцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў паўднёвай частцы Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — сяло Ершычы.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Плошча раёну — 1039 км². Тэрытарыяльна раён мяжуе: з Шумяцкім раёнам на паўночным захадзе, Рослаўскім раёнам на паўночным усходзе, Бранскай вобласьцю на поўдні і ўсходзе і Беларусьсю на захадзе.

На тэрыторыі раёну знаходзіцца крайні паўднёвы пункт вобласьці — за 5 км на поўдзень ад вёскі Пятроўка Руханскага сельскага паселішча (53°24′49″ пн. ш. 32°47′06″ у. д.).

Гісторыя

Утвораны ў 1929 годзе на тэрыторыі часткі Рослаўскага павету Смаленскай губэрні. Расфармаваны ў 1932 годзе, тэрыторыя перададзеная Рослаўскаму і Клятнянскаму раёнам. Ізноў арганізаваны ў 1935 годзе. У 1963 годзе далучаны да Шумяцкага раёну. У існым выглядзе канчаткова створаны ў 1972 годзе.

Дэмаграфія

Колькасьць насельніцтва на 2008 год — 8052 чал.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У раёне маецца 9 сельскіх паселішчаў:

Сельскія паселішчы

  • Ершыцкае сельскае паселішча
  • Бяседкаўскае сельскае паселішча
  • Воргінскае сельскае паселішча
  • Кузьміцкае сельскае паселішча
  • Пасёлкаўскае сельскае паселішча
  • Руханскае сельскае паселішча
  • Сеньнянскае сельскае паселішча
  • Сукрамлянскае сельскае паселішча
  • Ягораўскае сельскае паселішча

Эканоміка

Найбольш значныя галіны прамысловай вытворчасьці — апрацоўка драўніны, вытворчасьць харчовых прадуктаў, тэкстыльная і швацкая вытворчасьць. Лідэр у апрацоўчай вытворчасьці — філія ТАА «Шклозавод Ворга».

Транспарт

Злучэньне з абласным цэнтрам ажыцьцяўляецца па аўтамагістралях праз м. Рослаў. Найбліжэйшая чыгуначная станцыя Понятоўка знаходзіцца за 25 км ад с. Ершычы на чыгуначнай лініі МаскваМагілёў.

Славутасьці

  • Царква Нараджэньня Божай Маці ў в. Корсікі
  • Царква Ўшэсьця Гасподняга ў в. Кузьмічы

Населеныя пункты

Вонкавыя спасылкі

Ершыцкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads