Шумяцкі раён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шумяцкі раён
Remove ads

Шумяцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Шумячы.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Плошча раёну — 1367,71 км².

Тэрытарыяльна раён мяжуе: на паўночным усходзе з Пачынкаўскім, на паўночным захадзе з Хаславіцкім, на поўдні зь Ершыцкім, на ўсходзе з Рослаўскім раёнамі Смаленскай вобласьці. На захадзе раён мяжуе зь Беларусьсю.

Раён разьмяшчаецца Асьцёрскай і Іпуцкай раўнінах. Глебы ў раёне дзярнова-сярэдне- і слабападзолістыя. Лясы займаюць 40,6% тэрыторыі, галоўным чынам хваёвыя.

Буйныя рэкі: Асьцёр, Сож, Шумячка.

Remove ads

Гісторыя

Упершыню ўтвораны ў 1929 годзе з частак тэрыторыяў Клімаўскага і Амсьцісьлаўскага паветаў Магілёўскай губэрні і Рослаўскага павету Смаленскай губэрні.

У красавіку 2014 году падрыхтаваная пэтыцыя[1] да адміністрацыі Шумяцкага раёну і адміністрацыі Смаленскай вобласьці аб неабходнасьці правядзеньня рэфэрэндуму аб уваходжаньні Шумяцкага раёну Смаленскай вобласьці ў склад Рэспублікі Беларусь.

Дэмаграфія

Колькасьць насельніцтва — 13 580 чал., у тым ліку сельскага 9010 чал. (2007).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У раёне маецца 1 мескае і 7 сельскіх паселішчаў:

Мескае паселішча

  • Шумяцкае мескае паселішча

Сельскія паселішчы

  • Азёрнае сельскае паселішча
  • Надзейкавіцкае сельскае паселішча
  • Першамайскае сельскае паселішча
  • Панятоўскае сельскае паселішча
  • Рускоўскае сельскае паселішча
  • Студзянецкае сельскае паселішча
  • Сьнегіроўскае сельскае паселішча

Транспарт

Аўтадарога А101 Масква — Варшава. Чыгунка Рослаў — Магілёў.

Славутасьці

  • Царква Сьв. Мікалая ў в. Новае Засельле
  • Царква Сьв. Міхала Арханёла ў в. Студзянец

Асобы

Зьмітрок Астапенка (1910, в. Сяргееўка — 1944) — рэпрэсаваны беларускі паэт, перакладнік

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads