Жаночая зборная Італіі па баскетболе

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жаночая зборная Італіі па баскетболе
Remove ads

Жаночая зборная Італіі па баскетболе — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Італію на міжнародных баскетбольных турнірах. Кіруецца Італьянскай баскетбольнай фэдэрацыяй.

Хуткія факты Асноўныя зьвесткі, Рэйтынг ФІБА ...
Remove ads

Гісторыя

Зборная Італіі дэбютавала на міжнароднай арэне на першым чэмпіянаце Эўропы 1938 году на родным паркеце ў Рыме, дзе каманда адразу ж здабыла залатыя мэдалі. Пры гэтым цягам турніру італьянкі перамаглі зборныя Францыі, Польшчы і Швайцарыі, але саступілі баскетбалісткам зборнай Летувы. Галоўным трэнэрам той каманды быў Сыльвіё Лёнгі. Гэта быў першы і адзіны эўрапейскі чэмпіянат да Другой сусьветнай вайны. Узнавіліся турніры ў 1950 годзе. На ім баскетбалісткі выйшлі з сваёй групы, але ў фінальным раўндзе занялі толькі 5-е месца, тройчы саступіўшы сваім суперніцам. Асабліва цяжкой была параза ад зборнай СССР, бо матч скончыўся зь лікам 65:16.

Thumb
Зборная Італіі ў 1948 годзе.

У 1950-я і 1960-я італьянскія спартоўкі зазвычай бралі ўдзел у кожным чэмпіянаце Эўропы, прапусьціўшы толькі турнір 1958 году ў Польшчы, але заўжды саступалі зборным Усходняга блёку, як то зборным Баўгарыі, Вугоршчыны, Польшчы, СССР і Чэхаславаччыны. Вышэй за шостае месца каманда не ўзьнімалася. Нават на хатнім чэмпіянаце Эўропы 1968 году, які ладзіўся ў гарадах Сыцыліі, італьянскія баскетбалісткі адразу трапілі ў фінальны турнір, дзе зазналі чатыры паразы ад зборных НДР, Польшчы, Баўгарыі і СССР. На чэмпіянаце Эўропы 1972 году зборная нават фінішавала толькі на 10-м радку. Наступны посьпех зборнай адбыўся ў чарговым хатнім чэмпіянаце Эўропы 1974 году, дзе італьянкі здабылі бронзавыя мэдалі. Сытуацыя ня выправілася ў другой палове 1970-х і 1980-х гадах, то бок зборная брала ўдзел у кожным Эўрабаскеце, але не ўзьнімалася вышэй за 5-е месца. На хатнім чэмпіянце Эўропы 1993 году зборная нечакана стала першай у сваёй групе, перагуляўшы ўсіх пяцёх сваіх суперніц. На другім этапе каманда таксама працягнула перамагаць, адолеўшы зборныя Баўгарыі, Польшчы і Гішпаніі. У паўфінале італьянкі саступілі зборнай Францыі, а матчы за бронзу зазнала паразу ад зборнай Славаччыны. У Брно ў 1995 годзе італьянская каманда пад кіраўніцтвам Рыкарда Салеса заняла другое месца, прагуляўшы ў фінале зборнай Украіны зь лікам 66:77.

29 чэрвеня 2025 году, праз трыццаць гадоў, зборная Італіі вярнулася на п’едэстал на чэмпіянаце Эўропы, здабыўшы бронзавыя мэдалі ў матчы супраць зборнай Францыі[1].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads