Жаночая зборная Францыі па баскетболе

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жаночая зборная Францыі па баскетболе
Remove ads

Жаночая зборная Францыі па баскетболе — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Францыю на міжнародных баскетбольных турнірах. Кіруецца Францускай фэдэрацыяй баскетболу.

Хуткія факты Асноўныя зьвесткі, Рэйтынг ФІБА ...
Remove ads

Гісторыя

Свой першы матч зборная Францыі, створаная пад эгідай Францускай фэдэрацыі баскетболу, згуляла 13 кастрычніка 1938 году супраць зборнай Швайцарыі і сьвяткавала перамогу зь лікам 43:18. Гэта быў першы чэмпіянат Эўропы сярод жанчынаў. Насамрэч, зборная Францыі існавала і раней, але тады кіравалася Францускай жаночай спартовай фэдэрацыяй. Галоўным посьпехам той баскетбольнай каманды 1930-х гадоў застаецца перамога на Сусьветных гульнях сярод жанчынаў 1934 году, зарганізаваных у Лёндане. Большасьць гульчыхаў той каманды таксама займаліся лёгкай атлетыкай. Праз Другую сусьветную вайну Францыя не брала ўдзел у матчах паміж 1938 і 1946 гадамі, што прывяло да поўнага абнаўленьня францускіх нацыянальных зборных па вайне.

Thumb
Зборная Францыі 1953 году.

У 1950 годзе быў зладжаны першы пасьля сусьветнай вайны чэмпіянат. Францыі пачала рыхтавацца да турніру яшчэ ўзімку, згуляўшы шэраг таварыскіх матчаў. Ты ня менш, турнір аказаўся моцным і францужанкі трывалі паразы ад зборных Вугоршчыны, Чэхаславаччыны і СССР, фінішаваўшы на спаборніцтвах на чацьвертым радку. У 1952 годзе зборная была сёмай, а ў 1953 годзе пасьля некалькіх адмоваў ад удзелу каманда ўсё ж такі накіравалася ў Паўднёвую Амэрыку, дзе ладзіўся першы чэмпіянат сьвету. Цягам турніру францускія спартоўкі зазналі паразу ад зборных ЗША і Чылі, але перамаглі ў іншых сустрэчах, здабыўшы бронзавыя мэдалі мундыялю. У 1960-х гадах зборная ня мела посьпехаў. На чэмпіянаце Эўропы 1970 году француская каманда, маючы ў складзе трэцюю бамбардзірку турніру Джэкі Шазалён, перамагла зборныя Польшчы, Італіі і Нідэрляндаў, але атрымала паразу ад зборнай СССР. Тым ня менш, дружына забясьпечыла сабе месца ў паўфінале, абгуляўшы зборную Вугоршчыны. Фінал супраць савецкіх баскетбалістак завяршыўся разгромнай паразай зь лікам 94:33. На хатнім чэмпіянаце Эўропы 1976 году францужанкі спыніліся на чацьвертым месцы, а Шазалён паводле колькасьці назьбіраных пунктаў была другой у сьпісе. Праз два гады вынік паўтарыўся. Цягам 1980-х гадоў зборная перыядычна трапляла на галоўны эўрапейскі турнір, але даць рады там ня здолела.

Thumb
Францускія баскетбалісткі перад матчам супраць зборнай Беларусі ў 2011 годзе.

Чакаць на мэдалі давяло да канца 1990-х гадоў. У 1997 годзе галоўным трэнэрам быў прызначаны Ален Жардэль, які выбудаваў каманду вакол Янік Суўрэ і выдатнай цэнтравой Ізабэлі Фіялкаўскі. На чэмпіянаце Эўропы 1999 году дружына здолела прабіцца ў плэй-оф, дзе спачатку ў чвэрцьфінале перагуляла зборную Югаславіі, а потым выбіла ў паўфінале зборную Славаччыны. У фінале каманда сустрэлася з гаспадынямі з зборнай Польшчы, якія і трыюмфавалі на турніры, здабыўшы перамогу зь лікам 59:56. Дзякуючы срэбным мэдалям францускія баскетбалісткі другі раз кваліфікаваліся на летнія Алімпійскія гульні, да гэтага яны бралі ўдзел у летніх Алімпійскіх гульнях 1980 году. Наступны чэмпіянат Эўропы Францыя ладзіла на сваіх пляцоўках. Францужанкі, а таксама баскетбалісткі зборных Польшчы і Расеі ўважаліся за асноўных фаварытак турніру. У першым раўндзе зборная гаспадынь пасьлядоўна перамагла зборныя Румыніі, Югаславіі, Украіны, Польшчы і Гішпаніі, зь лёгкасьцю трапіўшы ў чвэрцьфінал. Першы чым дакрочыць да фіналу былі пераможаныя зборныі Славаччыны і Летувы. У вырашальным матчы францужанкі здолелі выгуляць расейскіх спартовак зь лікам 73:68 і ўпершыню стаць чэмпіёнкамі Эўропы. Катрын Мэлен быў прызнаная найлепшай гульчыхаў спаборніцтваў.

У наступныя гады зборная некалькі разоў сканчвала свой шлях на чвэрцьфіналах турніраў. На чэмпіянатах сьвету і Эўропы яны некалькі разоў фінішавалі на пятым месцы. Перад чэмпіянатам Эўропы 2009 году ў Латвіі галоўны трэнэр каманды П’ер Вэнсан сутыкнуўся з скарочанай паводле тэрміну падрыхтоўкай. Ягоны выбар стаў нечаканасьцю, бо ён здолеў вярнуць Мэлен, якая завяршыла сваю міжнародную кар’еру яшчэ ў 2005 годзе, а таксама пераканаў Сандрын Груду згуляць за «сініх». Французская каманда выбіла з чвэрцьфіналу зборную Грэцыі, а ў паўфінале была пераможаная зборная Беларусі. Фінал быў адзначаны перамогай зь лікам 57:53 над тагачаснымі дзейнымі чэмпіёнкамі зборнай Расеі. Сандрын Груда і Сэлін Дзюмэрк трапілі ў пяцёрку наймацнейшых чэмпіянату[1]. Праз два гады зборная спрабавала паўтарыць вынік, але нечакана зазнала паразу ў паўфінале ад зборнай Турэччыны і задаволілася бронзавымі мэдалямі. На летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году францужанкі здабылі срэбныя мэдалі, а на хатнім чэмпіянаце Эўропы таксама былі другімі, саступіўшы зборнай Гішпаніі. З гэтага часу ўжо за часам галоўнай трэнэркі Валеры Гарнье зборная Францыі ажно пяць разоў запар брала срэбныя мэдалі эўрапейскага першынства. На Алімпійскім турніры 2024 году ў Парыжы францужанкі ўзялі срэбныя мэдалі, саступіўшы амэрыканкам з розьніцай у адзін пункт (66:67).

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads