Жан-Поль Бэльмандо

францускі актор From Wikipedia, the free encyclopedia

Жан-Поль Бэльмандо
Remove ads

Жан-Поль Бэльмандо (па-француску: Jean-Paul Belmondo; 9 красавіка 1933 — 6 верасьня 2021) — францускі актор, славу якому прынесла роля амаральнага прыхільніка Гамфры Богарта ў маніфэсьце францускай «новай хвалі» — фільме «На апошнім дыханьні» (1960).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Навучаўся на курсах драматычнага мастацтва ў П. Д’юкса і Р. Жырара. Працаваў у парыскіх тэатрах. 3 1956 году ў кіно. Глыбіня драматычнага дараваньня і здольнасьць да пераўвасабленьня найбольш выявіліся ў фільмах «На апошнім дыханьні», «Лісты паслушніцы», «Чачара», «Жанчына ёсьць жанчына» (усе 1960), «Леон Марэн, сьвятар» (1961), «Шалёны П’еро» (1965), «Злодзей» (1967), «Славутыя любоўныя гісторыі», «Адрынутыя» (паводле твора Віктора Юго) і іншыя. Пазьней пачаў здымацца пераважна ў прыгодніцкіх фільмах і баевіках («Сто тысяч даляраў на сонцы», 1964; «Цудоўны», 1973; «Труп майго ворага», 1976; «Хто ёсьць хто», 1979; «Прафэсіянал», 1981; «Ас з асаў», 1982; «Слава», 1984; «Вясёлы Вялікдзень», 1985). Выступаў як прадусар у фільме «Ставіцкі» (1974), дзе да таго ж выканаў галоўную ролю. Быў уладальнікам кампаніі «Сэрыта-фільм».

Remove ads

Узнагароды

Кінаўзнагароды

  • Кінапрэмія «Сэзар» (1989) за фільм «Пестунок лёсу»

Дзяржаўныя ўзнагароды

  • Камандор ордэна Ганаровага легіёна
  • Камандор ордэна мастацтваў і літаратуры

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads