Жарэс Алфёраў

савецкі і расейскі фізык, палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Жарэс Алфёраў
Remove ads

Жарэ́с Іва́навіч Алфёраў (15 сакавіка 1930 году, Віцебск — 1 сакавіка 2019 году[11]) — савецкі і расейскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі ў 2000 годзе за распрацоўку паўправадніковых гетэраструктур і стварэньне хуткіх опта- і мікраэлектронных кампанэнтаў (сумесна з Гэрбэртам Кроэмэрам и Джекам Кілбі). Яго дасьледаваньні адыгралі вялікую ролю ў інфарматыцы. Дэпутат Дзяржаўнай Думы Расейскай Фэдэрацыі II—VI скліканьняў. Ініцыяваў заснаваньне прэміі «Глябальная энэргія» ў 2002 годзе. Да 2006 году ўзначальваў Міжнародны камітэт па прысуджэньні гэтай прэміі.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Thumb
Ж. Алфёраў і У. Пуцін
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 15 сакавіка 1930 году ў Віцебску. Бацька Іван Карпавіч — беларус, працаваў сплаўшчыкам лесу, маці Ганна Ўладзімераўна — габрэйка[12], зь вёскі Крайск Лагойскага раёну[13]. Пасьля 1935 году сям’я зьехала на Ўрал[14]. Скончыў з залатым мэдалём сярэднюю школу №42 у Менску. Быў залічаны на 1 курс энэргетычнага факультэту Беларускага політэхнічнага інстытуту (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт). Далей, на параду свайго настаўніка фізыкі Я. Б. Мельцэрзона паехаў паступаць у Ленінград. У 1952 годзе скончыў Ленінградзкі электратэхнічны інстытут імя У. І. Ульянава (ЛЭТІ, пазьней перайменаваны ў Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны электратэхнічны ўнівэрсытэт). З 1953 году працуе ў Фізыка-тэхнічным інстытуце імя А. Ф. Ёфэ (з 1987 да траўня 2003 году быў дырэктарам, з траўня 2003 году да ліпеня 2006 году — навуковы кіраўнік). У 1961 абараніў дысэртацыю на ступень кандыдата тэхнічных навук[15]. У 1965 уступіў у КПСС[16]. Доктар фізыка-матэматычных навук (1970)[17]. Прафэсар ЛЭТІ (1972). У 1990—1991 гадах — віцэ-прэзыдэнт АН СССР, старшыня Прэзыдыюму Ленінградзкага навуковага цэнтру. З 2003 году — старшыня Навукова-адукацыйнага комплекса «Санкт-Пецярбурскі фізыка-тэхнічны навукова-адукацыйны цэнтар» РАН. Акадэмік АН СССР (1979), потым РАН. Віцэ-прэзыдэнт РАН, старшыня прэзыдыюму Санкт-Пецярбурскага навуковага цэнтру РАН. Замежны член НАН Беларусі (1995)[18], Акадэміі навук ГДР (1987)[19], Польскай АН[20] (1988). Галоўны рэдактар «Лістоў у Часопіс тэхнічнай фізыкі», сябра рэдактарскай рады часопісу «Навука і жыцьцё».

Аўтар больш як 500 навуковых працаў, трох манаграфіяў і каля пяцідзесяці вынаходніцтваў.

У 2010 годзе стаў сустаршынём Кансультатыўнай навуковай Рады Фонду «Сколкава»[21]. Рэгулярна наведваў Беларусь[20]. У 2003 годзе наведваў Віцебскі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт[22].

Remove ads

Узнагароды і прэміі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads