Жорнаўка (Ваўкавыскі раён)
вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жо́рнаўка[2] — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ізабелінскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Вядомая з 1615 году, пражывала 29 сем’яў, мелі 22 валокі зямлі, 15 каней і 47 валоў. Згодна інвэртару 1615 году належала да маёнтку Петухова (цяпер Ізабелін). Працавала карчма.
З 18-га стагодзьдзя па 1850-я гады належала графам Грабоўскім, уладальнікам мястэчка Ізабелін. У 1836 году прыватная вёска, 21 двор, 116 жыхароў. З 1861 году ў Ізабелінскай воласьці. У 1905 г. дзьве вёскі, адна побач другой, 140 і 75 жыхароў. У 1914 г. вёскі зьліліся ў адну, 33 дамоў, у якіх пражывалі 75 мужчын і 104 жанчын.
У 1921 годзе 29 двароў, 133 жыхароў. У 1930 годзе 38 двароў.
Remove ads
Насельніцтва
- 2004 год — 30 двароў, 50 жыхароў
- 2009 год — 28 чалавек[1]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads