Журавель (сузор’е)

сузор’е From Wikipedia, the free encyclopedia

Журавель (сузор’е)
Remove ads

Жураве́ль (па-лацінску: Grus) — сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба, якое было прапанавана ў канцы XVI стагодзьдзя.

Хуткія факты Лацінская назва, · у родным склоне ...
Remove ads

Гісторыя

Зоркі, якія цяпер належаць Жураўлю, раней належалі старажытнаму сузор’ю Паўднёвая Рыба. Арабская назва γ Жураўля — Аль-Данаб — перакладаецца як «хвост» і адлюстроўвае першапачатковае, «рыбнае», паходжаньне зоркі.

Упершыню зоркі гэтай часткі неба былі аднесеныя да асобнага сузор’я Пэтэрам Плянцыюсам, які ўвёў 12 новых сузор’яў паводле назіраньняў падарожнікаў Пітэра Дырксона Кейсэра і Фрэдэрыка дэ Гаўтмана[1]. Упершыню Журавель быў выяўлены на 35-см нябесным глёбусе 1597 (ці 1598) году ў Амстэрдаме, створаным Плянцыюсам і Ёдакусам Хондыем. У нябесным атлясе сузор’е ўпершыню зьявілася ў Ёгана Баера ў ягонай «Уранамэтрыі» 1603 году.

Пэўны час на пачатку XVII стагодзьдзя сузор’е мела альтэрнатыўную назву — Phoenicopterus (па-беларуску: флямінга).[2]

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads