Жыжма

рака ў Беларусі і Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia

Жыжма
Remove ads

Жы́жма — рака ў Беларусі і Летуве, правы прыток ракі Гаўі (басэйн Нёману). Даўжыня 82 км. Плошча вадазбору 584 км². Выдатак вады ў вусьці 4,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...

На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Германішкі.

Пачынаецца ў Салечніцкім раёне Летувы, цячэ ў Вярэнаўскім, Лідзкім і Івейскім раёнах Беларусі. Значных прытокаў няма.

Даліна трапэцападобная. Абалона двухбаковая, забалочаная, шырыня 0,4—0,8 км. Рэчышча на працягу 27,4 км каналізаванае (ад вёскі Мікянцаў Вярэнаўскага раёну да вёскі Сонтакаў Івейскага раёну). Яго шырыня ў межань да вёскі Германішкаў 5—8 м, на астатнім працягу 8—15 м. Берагі пяскова-ілістыя, стромкія, часам абрывістыя. На рацэ каля вёскі Гайцюнішкаў сажалка[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads