Гаўя (басэйн Нёмана)

рака ў Беларусі і Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia

Гаўя (басэйн Нёмана)
Remove ads

Га́ўя (лет. Gauja) — рака ў Беларусі і Летуве, правы прыток Нёману. Цячэ ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 100 км, у межах Беларусі 68 км. Плошча вадазбору 1680 км². Выдатак вады ў вусьці 13,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Remove ads

Асноўныя прытокі

На рацэ

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца на паўднёва-заходніх схілах Ашмянскага ўзвышша Салечніцкага раёну Летувы.

Даліна ракі выразная, абалона лугавая, шырынёй 0,1—0,9 км. Рэчышча зьвілістае, на асобных дзялянках каналізаванае, шырыня яго вагаецца ў межах 12—20 м. Берагі стромкія, пясковыя або пяскова-тарфяністыя, парослыя хмызьняком[1].

Рэльеф пагорысты, у нізоўі — часткова забалочаная нізіна. Лясы мяшаныя, зь перавагай іглічных пародаў. Значных азёраў няма.

Замярзае ў канцы сьнежня, крыгалом у другой палове сакавіка. Рэжым ракі вывучаўся на 2 пастах, зь іх пост каля в. Лубянятаў дзейнічае ў наш час[2].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads