Германішкі

вёска ў Вярэнаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Германішкі
Remove ads

Германі́шкі[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Жыжме. Уваходзяць у склад Пераганцаўскага сельсавету Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 342 чалавекі. Знаходзяцца за 4 км на ўсход ад Вярэнава.

Хуткія факты

Германішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Remove ads

Назва

Тапонім Германішкі — як і тапонімы Гадуцішкі і Ганусішкі — традыцыйна пісаўся празь неўласьцівае для летувіскай мовы Г (H). Ён утварыўся ад пашыранага германскага імя Герман або сугучнага прозьвішча[2].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Гаръманишки… Гарманишки (1553 год)[6].

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Германішкі датуецца 1387 годам, калі вялікі князь Ягайла перадаў іх разам зь іншымі паселішчамі касьцёлу Сьвятых Станіслава і Ўладзіслава ў Вільні. Каля 1452 году тут утварылася парафія Віленскага біскупства.

У другой палове XVI стагодзьдзя Ян Осьцік выдаў прывілей на заснаваньне ў Германішках мястэчка, таргоў і корчмаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1686 годзе біскуп віленскі Канстантын Казімер Бжастоўскі збудаваў тут касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы.

У XVIII стагодзьдзі Германішкі былі сталовым маёнткам Віленскага біскупства. У 1790 годзе маёнтак і мястэчка знаходзіліся ў валоданьні біскупа Ігнація Якуба Масальскага. Забудова сядзібы складалася з жылога дома, гаспадарчых збудаваньняў (кухня, лядоўня, бровар, вазоўня і інш.), існавалі млын і 2 гароды. У мястэчку было 24 двары, працавала карчма.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Касьцёл, здымак пачатку XX стагодзьдзя

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Германішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У 1886 годзе ў мястэчку дзеяў касьцёл, працаваў заезны двор.

За часамі Першай сусьветнай вайны Германішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Германішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны увайшлі ў склад Беларускай ССР[7]. У 1919—1920 гадох у Германішкі ўваходзілі польскія войскі, бальшавікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Германішкі ўвайшлі ў БССР, статус паселішча панізілі да вёскі. У 2000-я гады Германішкі атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку». 18 кастрычніка 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Вярэнаўскага сельсавету вёску перадалі ў склад Пераганцаўскага сельсавету[8].

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVIII стагодзьдзе: 1790 год — 94 чал.[9].
  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 182 чал.; 1882 год — 155 чал.[10]
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — каля 190 чал.; 1999 год — 371 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 372 чал.; 2010 год — 342 чал.

Турыстычная інфармацыя

Thumb
Касьцёл, алтар

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Палац (XIX ст.)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads