Жылічы (Івейскі раён)

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Жы́лічы[1]вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Жылічы ўваходзяць у склад Юрацішкаўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 годзе 42 рэвіскія душы, дзяржаўная ўласнасьць, у складзе Трабскага казённага таварыства. У 1897 годзе 22 двары, 159 жыхароў. У 1909 годзе 32 двары, 191 жыхар, якія мелі 65 кароў, 21 каня, 341 дзесяціну зямлі.

У 1921—1939 гадах у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 20 двароў, 96 жыхароў.

З 12 кастрычніка 1940 году вёска (36 двароў, 162 жыхары) у Юрацішкаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. З 26 чэрвеня 1941 году да 7 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. У 1949 г. арганізаваны калгас «Ударнік». З 1960 году ў калгасе імя К.С.Заслонава. З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. З 3 траўня 1962 году ў Юрацішкаўскім пасялковым савеце. У 1970 г. 137 жыхароў, у 1986 г. 37 двароў, 84 жыхары.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 год — 51 чалавек, 30 двароў
  • 2009 год — 28 чалавек[2]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads