Жэрэмі Нжытап
камэрунскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жэрэмі Сарэле Нжытап Фотса (па-француску: Geremi Sorele Njitap Fotso; нар. 20 сьнежня 1978 году, Бафусам, Камэрун) — футбаліст зборнай Камэруну. Гуляў на пазыцыях паўабаронцы і абаронцы. Зьяўляецца адным з самых тытулаваных футбалістаў Афрыкі.
Remove ads
Кар’ера
Прафэсійную кар’еру пачынаў у 1995 годзе ў камандзе вышэйшай лігі камэрунскага чэмпіянату «Расінг Бафусам». У 1996 годзе склаў кантракт з камандай вышэйшай лігі чэмпіянату Парагваю «Сэра Партэньнё». У 1997 годзе пераехаў у Турэччыну, склаўшы кантракт з «Генчлербірлігі». Правёў у камандзе 2 сэзоны.
З 1999 па 2003 год гуляў за «Рэал Мадрыд». У складзе каманды станавіўся пераможцам Лігі Чэмпіёнаў у 2000 і 2002 гадах.
Сэзон 2002—2003 гадоў, на правах арэнды, правёў у ангельскім «Мідлзбра». Правёў выдатны сэзон, адыграўшы 33 гульні й забіўшы 7 галоў.
У ліпені 2003 году за 6,9 млн фунтаў быў набыты клюбам «Чэлсі». Правёў у камандзе 4 сэзоны. У складзе каманды выйграваў:
- Чэмпіянат Ангельшчыны па футболе ў 2005 і 2006 гадах;
- Кубак Ангельшчыны па футболе ў 2007 годзе;
- Кубак ангельскай лігі па футболе ў 2005 годзе;
- Супэркубак Ангельшчыны па футболе ў 2005 і 2007 гадах.
Пры трэнэры Клаўдыё Раньеры быў гульцом асноўнага складу. З прыходам Жузэ Маўрыньню прыйшлося дужацца за месца ў складзе з Паўла Фэрэйра.
У ліпені 2007 году, на правах вольнага агента, склаў трохгадовы кантракт з клюбам «Ньюкасл Юнайтэд».
За зборную Камэруну гуляе з 1996 году. Удзельнік Чэмпіянату сьвету 2002 году. У складзе зборнай стаў алімпійскім чэмпіёнам 2000 году. Выйграваў Кубак афрыканскіх нацыяў 2000 і 2002 гадоў. У 2008 году стаў срэбным прызёрам.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads