Жэрэмі Нжытап

камэрунскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Жэрэмі Нжытап
Remove ads

Жэрэмі Сарэле Нжытап Фотса (па-француску: Geremi Sorele Njitap Fotso; нар. 20 сьнежня 1978 году, Бафусам, Камэрун) — футбаліст зборнай Камэруну. Гуляў на пазыцыях паўабаронцы і абаронцы. Зьяўляецца адным з самых тытулаваных футбалістаў Афрыкі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Хуткія факты
Remove ads

Кар’ера

Прафэсійную кар’еру пачынаў у 1995 годзе ў камандзе вышэйшай лігі камэрунскага чэмпіянату «Расінг Бафусам». У 1996 годзе склаў кантракт з камандай вышэйшай лігі чэмпіянату Парагваю «Сэра Партэньнё». У 1997 годзе пераехаў у Турэччыну, склаўшы кантракт з «Генчлербірлігі». Правёў у камандзе 2 сэзоны.

З 1999 па 2003 год гуляў за «Рэал Мадрыд». У складзе каманды станавіўся пераможцам Лігі Чэмпіёнаў у 2000 і 2002 гадах.

Сэзон 2002—2003 гадоў, на правах арэнды, правёў у ангельскім «Мідлзбра». Правёў выдатны сэзон, адыграўшы 33 гульні й забіўшы 7 галоў.

У ліпені 2003 году за 6,9 млн фунтаў быў набыты клюбам «Чэлсі». Правёў у камандзе 4 сэзоны. У складзе каманды выйграваў:

Пры трэнэры Клаўдыё Раньеры быў гульцом асноўнага складу. З прыходам Жузэ Маўрыньню прыйшлося дужацца за месца ў складзе з Паўла Фэрэйра.

У ліпені 2007 году, на правах вольнага агента, склаў трохгадовы кантракт з клюбам «Ньюкасл Юнайтэд».

За зборную Камэруну гуляе з 1996 году. Удзельнік Чэмпіянату сьвету 2002 году. У складзе зборнай стаў алімпійскім чэмпіёнам 2000 году. Выйграваў Кубак афрыканскіх нацыяў 2000 і 2002 гадоў. У 2008 году стаў срэбным прызёрам.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads