Забялаўцы
вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Забяла́ўцы[1] — вёска ў Лаздунскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Remove ads
Гісторыя
У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 57 рэвіскіх душ, дзяржаўная ўласнасьць. Паводле перапісу 1897 г., 198 жыхароў. 212 дзесяцін зямлі. У 1909 г. 33 двары, 212 жыхароў.
У 1921—1939 гадах у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 26 двароў, 133 жыхары.
3 12.10.1940 г. (46 двароў, 221 жыхар) у Бобравіцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. 3 канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. пад нямецкай акупацыяй.
У 1950 г. у вёсцы створаны калгас «Маладая гвардыя». 3 16.7.1954 г. у Лаздунскім сельсавеце. 3 20.1.1960 г. у Івейскім раёне. У 1970 г. 120 жыхароў. Пасьля ў складзе калгаса імя С.М.Кірава.
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 год — 9 чалавек[2]
- 1999 год — 31 чалавек, 21 двор
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads