Завышша
вёска ў Янаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Завы́шша[1] — вёска ў Янаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Завышша ўваходзіць у склад Махроўскага сельсавету. На ўсходзе вёскі знаходзіцца Завішчанскае возера. Вёска знаходзіцца ў пагранічнай зоне[2].
Remove ads
Гісторыя
Завішша знаходзілася ва ўласнасьці Пуслоўскіх. Войцех Пуслоўскі (1877—1961), уладальнік вёскі, пабудаваў тут каля возера палац, вакол якога разьмясьціў парк. Будынак палацу быў з цэглы, двухпавярховы, пабудаваны чатырохкутнікам, на высокіх жылых склепах. У яго фасадзе, з выглядам на возера, было тры рызаліты, перад сярэднім былі порцікі, зь вялікім ордарам увянчаны трохкутным франтонам, абапёртым на дзьве пары іянічных калён.
Апошнім уласьнікам Завішша ў 1939 годзе быў Караль Войцех Пуслоўскі[3].
Палац быў зьнішчаны падчас Другой сусьветнай вайны. Пасьля вайны піянэры разабралі руіны на цэглу[3].
Да 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Бродніцкага сельсавету[4].
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 год — 201 чалавек
- 1999 год — 202 чалавекі
Інфраструктура
На заходнім ускрайку вёскі знаходзіцца санаторый «Алеся».
Страчаная спадчына
- Палацава-паркавы комплекс Пуслоўскіх — палацава-паркавы комплекс канца XIX — пачатку XX стагодзьдзя. Належаў Каралю Войцеху Пуслоўскаму (1877—1961).
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads