Галбіца
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галбі́ца, Галбе́іца, Галубейка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Дзісны (басэйн Дзьвіны). Цячэ пераважна ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 63 км. Плошча вадазбору 1050 км². Выдатак вады ў вусьці 6,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,97‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
На рацэ
- Гістарычнае мястэчка: Дунілавічы
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Глінскіх, цячэ ў межах Сьвянцянскіх градаў пад назвай Заражанка (на працягу 5 км у Мядзельскім раёне), ніжняя плынь на Полацкай нізіне, упадае ў Дзісну каля вёскі Мішутаў Шаркоўшчынскага раёну.
Даліна трапэцападобная, яе шырыня 200—400 м. Абалона шырынёй 50—150 м. Рэчышча ў верхняй плыні на працягу 11 км каналізаванае, у сярэдняй і ніжняй плыні яго шырыня 20—30 м.
Рака цячэ праз азёры Задняе і Галбея, сажалкі каля вёскі Кезікаў (плошча 22 га), вёскі Дунілавічаў (плошча 22 га), мястэчка Варапаева (плошча 47 га)[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads