Зачысцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зачы́сцкі сельсавет[1] — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Зачысьце.
Гісторыя
У 1918 годзе створаны ў складзе Зачысцкай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні (да 18 сакавіка 1921 году) РСФСР (з 1 студзеня 1919 году — Беларускай ССР), з 20 жніўня 1924 году — Барысаўскага раёну Барысаўскай (з 9 чэрвеня 1927 году да 26 ліпеня 1930 году — Менскай) акругі, з 15 студзеня 1938 году — Менскай вобласьці[2].
30 кастрычніка 2009 году сельсавету перададзеная частка тэрыторыі скасаванага Бродаўскага сельсавету, у тым ліку населеныя пункты Кастрыца і Міхайлова[3].
30 сакавіка 2016 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзеныя ў склад Прыгараднага сельсавету[4].
Remove ads
Населеныя пункты
- 1 студзеня 1947 году — 14[5]
- 1 чэрвеня 1955 году — 16[6]
- 1 студзеня 1964 году — 16[7]
- 1 студзеня 1968 году — 15[8]
- 1 студзеня 1974 году — 14[9]
- 1 студзеня 1981 году — 11[10]
- 1 студзеня 1986 году — 14[11]
Колішнія населеныя пункты
У склад сельсавету таксама ўваходзілі няісныя цяпер населеныя пункты: Барсукі, Барсучына, Журавец, Ільінкі, Раманаў Засьценак, Сойкі[12], вёскі Бярозавая Гара, Бярозаўка, Верацея, Гумнішча, Казлы I (Казлы), Лісава, Макаўе.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads