Кастрыца (Менская вобласьць)
вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кастры́ца[3] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 18 км на паўночны ўсход ад Барысава. Кастрыца ўваходзіць у склад Прыгараднага сельсавету. У вёсцы разьмешчаны аграрна-жывёлагадоўчая гаспадарка — філіял Барысаўскага заводу «Аўтагідраўзмацняльнік», фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі[1].
Remove ads
Гісторыя
Вядомая з XVII стагодзьдзя. У 1670 годзе вёска, 6 дымоў, уласнасьць казны, у Замкавай воласьці Аршанскага павету Вялікага Княства Літоўскага. У 1793 годзе перададзеная ў склад Расейскай імпэрыі ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай. З 1795 году ў Барысаўскім павеце Менскай губэрні. У 1800 годзе 41 двор, драўляная капліца, уладаньне князя М. Радзівіла. У 1897 годзе 110 двароў, крама, царква, ў Зачысцкай воласьці Барысаўскага павету. У 1912 годзе адкрылася школа (аднакляснае народнае вучылішча). У 1917 годзе 136 двароў. Працавала смалакурня. Ад лютага да сьнежня 1918 году акупаваная Нямеччынай, ад жніўня 1919 году да мая 1920 году — Польшчай. Потым у складзе ЛітБел ССР, ад 31 ліпеня 1920 году ў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. У 1920 годзе на базе ранейшай арганізаваная пачатковая працоўная школа (у 1923 годзе ў ёй вучыліся 108 дзетак). 20 жніўня 1924 году ўключаная ў склад Жыцькаўскага сельсавету Барысаўскага раёну Барысаўскай акругі. Ад 9 чэрвеня 1927 года да 26 ліпеня 1930 года ў складзе Менскай акругі. 20 жніўня 1938 году ўвайшла ў склад Менскай вобласьці. Перапіс 1926 году засьведчыў у вёсцы 140 двароў. У 1930 годзе ўтвораны калгас «Зара сацыялізму», які ў лютым 1932 году аб’ядноўваў 18 гаспадарак, дзейнічала кузьня. Пад час Другой Сусьветнай вайны ад пачатку ліпеня 1941 году да 28 чэрвеня 1944 году ў акупацыі. Пад час вайны 8 жыхароў загінулі, 17 вывезеныя на прымусовыя працы ў Нямеччыну. У 1970 годзе на мясцовых могілках пастаўлены помнік у гонар землякоў, якія загінулі ў Другой Сусьветнай вайне. У 1988 годзе налічвалася 169 гаспадарак[1]. 30 кастрычніка 2009 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Бродаўскага сельсавету ў склад Зачысцкага сельсавету[4]. 30 сакавіка 2016 году перададзеная зь ліквідаванага Зачысцкага сельсавету ў склад Прыгараднага сельсавету[5].
Remove ads
Насельніцтва
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads