Мужчынская зборная ЗША па хакеі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Збо́рная ЗША па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда ЗША, чэмпіён сьвету 1933 року, двухразовы алімпійскі чэмпіён (1960, 1980). У рэйтынгу ІІХФ за 2014 рок знаходзіцца на 6 месцы[1]. Уваходзіць у гэтак званую «Вялікую сямёрку» разам са зборнымі Канады, Расеі, Славаччыны, Фінляндыі, Чэхіі і Швэцыі.
Кіроўны орган — Хакей ЗША; галоўны трэнэр — Дэн Байлзмэ.
Remove ads
Дасягненьні
Зборная двойчы перамагала на Алімпійскіх гульнях, а таксама выйграла Кубак сьвету 1996. Апошняе дасягненьне на чэмпіянатах сьвету — бронзавы мэдаль у 2013 годзе. На Кубку сьвету 2004 хакеісты ЗША не змаглі абараніць тытул, прайграўшы камандзе Фінляндыі ў паўфінале.
Самым вядомым посьпехам зборнай ЗША стаў «Цуд на лёдзе» на Алімпіядзе-1980 у Лэйк-Плэсідзе, калі паўночнаамэрыканская каманда выйграла ў абсалютнага фаварыта — зборнай Савецкага Саюза на шляху да золата.
У 90-х амэрыканскі хакей меў шмат выбітных хакеістаў, у іх ліку знакамітыя гульцы НХЛ Брэт Хал, Пэт Лафантэн, Крыс Чэліяс, Філ Хаўсьлі, Майк Рыхтэр, Браян Ліч, Джэрэмі Ронік, Кіт Ткачук.
На Алімпіядзе-2006 зборная ЗША, укамплектаваная ў асноўным вэтэранамі (сярэдні ўзрост каманды звыш 31 году), у тым ліку 44-гадовым Чэліясам, заняла толькі 8-е месца, саступіўшы ў чвэрцьфінале зборнай Фінляндыі.
На Алімпіядзе-2010 зборная ЗША, укамплектаваная маладымі таленавітымі хакеістамі, такімі як Патрык Кейн, Зак Парызэ, Дастын Браўн, Філ Кесел, Раян Мілер, Пол Шцясны, Раян Сутэр, заваявала срэбныя мэдалі, саступіўшы ў фінале зборнай Канады (2:3 у авэртайме). Брамнік зборнай ЗША Раян Мілер быў прызнаны найлепшым брамнікам і лепшым гульцом турніру, а абаронца-вэтэран Браян Рафалскі — найлепшым абаронцам.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads