Збо́рная Фінля́ндыі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Фінляндыі, двухразовы чэмпіён сьвету (1995, 2011). У рэйтынгу ІІХФ за 2014 рок знаходзіцца на 2 месцы[1]. Уваходзіць у гэтак званую «Вялікую сямёрку» разам са зборнымі ЗША, Канады, Расеі, Славаччыны, Чэхіі і Швэцыі.
Хуткія факты Фэдэрацыя, Мэнэджар ...
| Фінляндыя |
| Фэдэрацыя | Фінская хакейная асацыяцыя
|
|---|
| Мэнэджар | Яры Куры
|
|---|
| Трэнэр | Лаўры Мар’ямякі
|
|---|
| Асыстэнты | Вальтэры Іманэн
|
|---|
| Капітан | Олі Ёкінэн
|
|---|
| Найбольш гульняў | Райма Хэльмінэн (331)
|
|---|
| Найбольш пунктаў | Райма Хэльмінэн (207)
|
|---|
| Рэйтынг ІІХФ | 3 ▲
|
|---|
| Максымум ІІХФ | 2 (2011)
|
|---|
| Мінімум ІІХФ | 7 (2005)
|
|---|
|
| Форма |
|---|
|
|
|
| Першая гульня |
|---|
Швэцыя 8:1 Фінляндыя (Хэльсынкі, Фінляндыя; 29 студзеня 1928)
|
| Найбуйнейшая перамога |
|---|
Фінляндыя 20:1 Нарвэгія (Хямээнліна, Фінляндыя; 12 сакавіка 1947)
|
| Найбуйнейшая параза |
|---|
Канада 24:0 Фінляндыя (Осьлё, Нарвэгія; 3 сакавіка 1958)
|
| Чэмпіянаты сьвету |
|---|
| Удзелаў | 56 (упершыню ў 1939)
|
|---|
| Дасягненьні | Золата: 2 – 1995, 2011
|
|---|
| Кубак Канады, Кубак сьвету |
|---|
| Удзелаў | 6
|
|---|
| Дасягненьні | 2-е месца: 1 — 2004
|
|---|
| Алімпійскія гульні |
|---|
| Удзелаў | 14 (упершыню ў 1952)
|
|---|
| Мэдалёў | Золата: — Срэбра: 1988, 2006 Бронза: 1994, 1998, 2010
|
|---|
| Міжнародныя выступы (П—Н—П) |
|---|
| 658—734-156
|
Закрыць
Кіроўны орган — Фінская хакейная асацыяцыя; генэральны мэнэджар — Яры Куры, галоўны трэнэр — Лаўры Мар’ямякі.