Назва і апісаньне | Галоўны пэрсанаж(ы) | Прэм’ера | Нумар |
«LA X» Прадстаўлены дзьве рэчаіснасьці. У першай рэйс 815 прызямляецца ў аэрапарту Лос-Анджэлесу, дзе Кейт уцякае ад паліцэйскага, а Джэк даведваецца, што труна зь целам яго бацькі згубілася. У другой згубленыя вяртаюцца ў наш час пасьля забойства Джэйкаба; Джульет памірае, а Саід ажывае ў храме Іншых. Чалавек у чорным, які прыняў аблічча Лока, як выяўляецца, дымавая пачвара, і забівае некалькі чалавек з каманды Іланы. | — | 2 лютага 2010 | 1-2 / 104-105 |
|
«Што робіць Кейт» (па-ангельску: What Kate Does) Соер сыходзіць з храму, а Кейт спрабуе яго дагнаць. Іншыя спрабуюць атруціць Саіда, а Джэк ім перашкаджае. Джын шукае Сун, але знаходзіць Клэр, якая ратуе яго ад Іншых. У іншай рэчаіснасьці Кейт дапамагае Клэр. | Кейт | 9 лютага 2010 | 3 / 106 |
|
«Замена» (па-ангельску: The Substitute) Дымавая пачвара ў выглядзе Лока спрабуе пераканаць Соера пакінуць выспу. Сун хоча пахаваць сапраўднага Лока. У іншай рэчаіснасьці Лока звальняюць, і ён робіцца настаўнікам на замену. | Лок | 16 лютага 2010 | 4 / 107 |
|
«Маяк» (па-ангельску: Lighthouse) Джэйкаб накіроўвае Хёрлі і Джэка да Маяка, каб сустрэць новых гасьцей на высьпе. Клэр прыводзіць Джына да сябе ў хібару. У іншай рэчаіснасьці паказаныя адносіны паміж Джэкам і яго сынам. | Джэк | 24 лютага 2010 | 5 / 108 |
|
«Закат» (па-ангельску: Sundown)) Пасьля далучэньня Саіду Чалавек у чорным загадвае Іншым: ці яны далучаюцца да яго, ці загінуць. Ты часам Кейт сустракаецца з Клэр. У іншай рэчаіснасьці Саід дапамагае свайму брату, які апынуўся ў вялікіх пазыках. | Саід | 3 сакавіка 2010 | 6 /109 |
|
«Доктар Лайнус» (па-ангельску: Dr. Linus) Бэн знаходзіць і далучаецца да Іланы. Але дзякуючы Майлзу ўсе даведваюцца, што Бэн забіў Джэйкаба. Ілана прымушае Бэна капаць сабе магілу. У іншай рэчаіснасьці мы бачым Бэна-выкладчыка і яго спробы заняць месца дырэктара школы. | Бэн | 9 сакавіка 2010 | 7 / 110 |
|
«Выведка» (па-ангельску: Recon) Соер з заданьнем накіроўваецца на іншую выспу, дзе знаходзіць Чарльза Ўідмара, які вярнуўся. У іншай рэчаіснасьці Соер працягвае пошукі забойцы сваіх бацькоў, але ў іншай якасьці. | Соер | 16 сакавіка 2010 | 8 / 111 |
|
«Напачатку часу» (па-ангельску: Ab Aeterno) Сэрыя разьвязвае таямніцу трапляньня Рычарда на выспу. Ён сустракае Джэйкаба і атрымлівае неўміручасьць наўзамен за працу. | Рычард | 23 сакавіка 2010 | 9 / 112 |
|
«Пакунак» (па-ангельску: The Package) Сун і Джын працягваюць шукаць адзін аднаго. Чалавек у чорным сустракаецца з Чарльзам Ўідмарам. У іншай рэчаіснасьці Джын і Сун даведваюцца пра патаемны плян бацькі. | Джын і Сун | 30 сакавіка 2010 | 10 / 113 |
|
«Доўга і шчасьліва» (па-ангельску: Happily Ever After) Дэсманд ачуняў і разумее, што Чарльз Ўідмар прывёз яго на выспу дзеля выпрабаваньняў над ім. У іншай рэчаіснасьці Дэсманд працуе на Ўідмара. Ён знаёміцца з Пэні і даведваецца, што Фарадэй — сын Чарльза і Элаізы. | Дэсманд | 6 красавіка 2010 | 11 / 114 |
|
«Усе любяць Х'юга» (па-ангельску: Everybody Loves Hugo) Хёрлі згадвае Лібі. Разьвязваецца таямніца шэпту на высьпе. Дэсманд сустракаецца з Локам, які вядзе яго да студні і скідвае долу. У іншай рэчаіснасьці Дэсманд помсьціць Локу, а Хёрлі знаёміцца зь Лібі. | Хёрлі | 13 красавіка 2010 | 12 / 115 |
|
«Апошні рэкрут» (па-ангельску: The Last Recruit) Людзі Ўідмара патрабуюць вяртаньня Дэсманда. У іншай рэчаіснасьці галоўныя пэрсанажы сустракаюцца між сабою. | — | 20 красавіка 2010 | 13 / 116 |
|
«Кандыдат» (па-ангельску: The Candidate) Чалавек у чорным працягвае зьдзяйсьняць свой плян — сабраць разам усіх Кандыдатаў, але Джэк па-ранейшаму хоча застацца на Высьпе. У іншай рэчаіснасьці Джэк спрабуе зразумець, чаму Лок не пагаджаецца на апэрацыю. | Лок і Джэк | 4 траўня 2010 | 14 / 117 |
|
«Праз мора» (па-ангельску: Across the Sea) Прадстаўлена гісторыя зьяўленьня Джэйкаба і Чалавека ў чорным на высьпе. Іх дзяцінства. Разьвязваецца таямніца зьяўленьня Чорнага дыму. | Джэйкаб і Чалавек у чорным | 11 траўня 2010 | 15 / 118 |
|
«Дзеля чаго яны памерлі» (па-ангельску: Left Behind) Групоўка Джэка шукае Дэсманда. Хёрлі сустракае Джэйкаба, які просіць сабраць усіх ля вогнішча. Ён расказвае кандыдатам праўду. Джэк займае месца Джэйкаба і робіцца абаронцам выспы. | — | 18 траўня 2010 | 16 / 119 |
|
«Канец» (па-ангельску: The End) Дэсманд уваходзіць у пячору і выключае Сьвятло. Чалавек у Чорным робіцца сьмяротным, б’ецца з Джэкам, пакуль на дапамогу не прыходзіць Кейт. Джэк робіць Хёрлі новым ахоўнікам Выспы, запальвае Сьвятло і ратуе Дэсманда. Застаўшыеся ў жывых зьлятаюць з выспы на самалёце рэйсу 316. У іншай рэчаіснасьці (якая, падобна, робіцца Чысцом) перад тым, як «сысьці далей», сустракаюцца ўсе галоўныя героі і ўзгадваюць жыцьцё на Высьпе. Сэрыял скончваецца сьмерцю Джэка сярод бамбуку. | — | 23 траўня 2010 | 17 — 18 / 120 — 121 |
|
«Новы Лідэр» (па-ангельску: The New Man in Charge) Дванаццаціхвілінны эпілёг сэрыялу, у якім апавядаецца пра тое, як Бэн, па загаду новага лідэра Хёрлі, пакідае выспу, каб наведаць склад Dharma Initiative на Гуаме і лячэбніцу Санта Роза ў Лос-Анджэлесе, дзе знаходзіцца Ўолт. | Бэн | 24 жніўня 2010 | эпілёг |