Сындром хранічнай стомленасьці
працяглая стомленасьць, якая захоўваецца пасьля доўгага адпачынку From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сындром хранічнай стомленасьці (СХС) — працяглая стомленасьць, якая захоўваецца пасьля доўгага адпачынку.
Remove ads
Узьнікае праз нэўроз галоўных рэгуляторных асяродкаў вэгетацыйнай нэрвовай сыстэмы. Хваробу выклікае празьмерная пачуцьцёва-разумовая нагрузка на шкоду цялеснай дзейнасьці. Найбольшую схільнасьць да хваробы мелі кіроўцы цягнікоў і авіядыспэтчары, прадпрымальнікі і месьцічы, асабліва жанчыны ў веку 25—45 гадоў[1].
Remove ads
Чыньнікі
Узьнікненьню хваробы спрыяюць працяглая душэўна-цялесная перагрузка і харчовая алергія, вірусная інфэкцыя і кепскія санітарна-экалягічныя ўмовы. Дрэнны ўплыў аказваюць ап’яненьне і парушэньне кровазвароту ў выніку атэрасклерозу галаўнога мозгу, працяглы і часты стрэс. Адмоўна адбіваецца зьніжэньне імунітэту празь нястачу вітамінаў і злоўжываньне вугляводамі, а таксама нястача гармону сэратаніну празь недахоп сонечнага сьвятла ўзімку і парушэньне сну. Урэшце, кепскае ўзьдзеяньне аказваюць прыгнечанасьць і адсутнасьць відаў на жыцьцё. Сярод вірусаў, якія могуць выклікаць пры гэтым паніжаны імунітэт і грыпападобны стан, вылучаюць вірус Эпштэйна-Бар і цытамэгалявірус, энтэравірус і вірусы герпэсу, вірусы гепатыту С і рэтравірус[1].
Remove ads
Праявы
Праявамі хваробы служаць апатыя і дэпрэсія, беспрычынныя прыступы гневу і нападкі. Таксама адзначаюцца цяглічная слабасьць і пастаяннае адчуваньне стомленасьці, галаўны боль і разлад сну, а таксама павышаная схільнасьць да інфэкцыйных хваробаў[1].
Лячэньне
Імунамадэлявальнае лячэньне ўлучае прыём зёлак, якія паляпшаюць праходжаньне нэрвовых імпульсаў, а таксама кропкавы і агульны масаж з воднымі працэдурамі і лекавай фізкультурай. Таксама арганізм ачышчаюць ад таксінаў ураўнаважанай дыетай і ўстойлівым раскладам адпачынку і цялесных нагрузак. Сярод іншага, прыбягаюць да аўтагеннай разьмінкі і псыхатэрапіі, каб пазбавіцца ад нэўрозу і аднавіць актывізацыю і тармажэньне нэрвовай сыстэмы[1].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads