Злынкаўскі раён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Злы́нкаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Злынка.
Remove ads
Геаграфія
Плошча раёну — 735 км² (самы маленькі раён вобласьці па плошчы). Асноўныя рэкі — Іпуць, Няцеша, Злынка.
Гісторыя
Злынкаўскі раён утвораны ў 1929 годзе і пачаткова ўваходзіў у Клінцоўскую акругу Заходняй вобласьці з цэнтрам у м. Смаленску. У 1937—1944 раён уваходзіў у Арлоўскую вобласьць.
5 ліпеня 1944 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага савету СССР была ўтворана Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, быў улучаны і Злынкаўскі раён. У 1959 раён скасавалі, а ў 1989 — аднавілі.
Дэмаграфія
Насельніцтва раёну на 2009 год складала 13,2 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 8,3 тыс.: 5,5 тыс. у райцэнтры і 2,8 тыс. — у мястэчку Вышкаве. Усяго налічваецца 42 населеныя пункты.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне налічваецца 2 мескія і 4 сельскія паселішчы:
Мескія паселішчы:
- Вышкаўскае мескае паселішча
- Злынкаўскае мескае паселішча
Сельскія паселішчы:
- Дзяніскавіцкае сельскае паселішча
- Рогаўскае сельскае паселішча
- Сьпірыдонавабудзкае сельскае паселішча
- Шчарбініцкае сельскае паселішча
Транспарт
Па тэрыторыі раёну праходзіць магістральная чыгуначная лінія Бранск — Гомель. У мястэчку Вышкаве разьмешчана чыгуначная станцыя Злынка Маскоўскай чыгункі.
Анкляў у Беларусі
Да Злынкаўскага раёну адміністрацыйна належыць анкляў Санькова-Мядзьвежжа, разьмешчаны ўсярэдзіне тэрыторыі Добрускага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі.
Вонкавыя спасылкі
Злынкаўскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads