Арлоўская вобласьць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арло́ўская во́бласьць (па-расейску: Орловская область) — вобласьць на ўсходзе Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Арол. Вобласьць уваходзіць у Цэнтральную фэдэральную акругу, мяжуе з Тульскай, Ліпецкай, Курскай, Бранскай, Калускай абласьцямі. Створана як вобласьць РСФСР 27 верасьня 1937 году. Вобласьць падзелена на 24 муніцыпальныя раёны.
Remove ads
Геаграфія
Вобласьць месьціцца на ўзгорыстай раўніне падзеленай вузкімі абрывістымі берагамі рэкаў і ярамі. Найвышэйшы пункт — 285,9 мэтру ў вёсцы Дзяменцьеўка Новадзярэвенкоўскага раёну, самая нізкая кропка — 120 мэтраў на беразе ракі Хуткая Сасна на мяжы зь Ліпецкай вобласьцю.
Карысныя выкапні
Маюцца запасы жалезнай руды прымеркаваныя да Курскай анамаліі, буйное Новаялтынскае радовішча ў Дзьмітраўскім раёне. Маюцца запасы бурага вугалю, значныя запасы вапнякоў, глінаў, пяскоў. Распрацоўваецца радовішча ўранавых рудаў на паўднёвым захадзе рэгіёну.
Гідраграфія
Рэкі вобласьці належаць да басэйнаў трох рэк, як то Волга, Дон і Дняпро.
Remove ads
Гісторыя
У летапісах XII стагодзьдзя маюцца згадкі гарадоў Мцэнск, Навасіль, Кромы. Тады сучасная Арлоўшчына ўваходзіла ў склад Чарнігаўскага княства. Пасьля сьмерці Міхаіла Чарнігаўскага на гэтых землях утварылася ўдзельнае Навасільскае княства. Да канца XV стагодзьдзя яно, да таго часу распалася на чатыры асобных княства, разам з усімі астатнімі аскепкамі Чарнігаўскага княства, увайшло ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У XVI стагодзьдзі заснаваны горад-крэпасьць Арол, адноўлены зьнішчаныя ў XIII стагодзьдзі Ліўны. У XVI—XVII стагодзьдзях тэрыторыя сучаснай Арлоўскай вобласьці зьяўлялася памежжам Расейскага царства, на ёй знаходзіліся многія ўмацаваньні Вялікай засечнай рысы. З памяншэньнем пагрозы з боку татараў, узмацнялася земляробчая калянізацыя гэтага раёну.
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва вобласьці па выніках Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 году складае 787 163 чалавекі. Шчыльнасьць насельніцтва складае 31,9 чал/км². Асноўнай нацыянальнай групай зьяўляюцца расейцы (96,1%).
Эканоміка
Эканоміка мае індустрыяльна-аграрны характар, доля сельскай гаспадаркі ў ВРП складае 12,9% (2007), прамысловасьці — 28,3% (2006). Спэцыялізацыя на галінах АПК апынулася праблемнай у 1990-х гадох, тэмпы росту ВРП Арлоўскай вобласьці за гады эканамічнага ўздыму 1998—2004 гадоў былі ніжэйшымі да сярэдняга паказчыка па расейскіх рэгіёнах — 142 і 151% адпаведна.
Спад вытворчасьці 1990-х гадоў у машынабудаваньні й перапрацоўчых галінах АПК так і не пераадолены на сёньняшні момант, таму аб’ём прамысловай вытворчасьці вобласьці ў супастаўных цэнах дасягнуў у 2006 годзе толькі 68% ад узроўню 1990 году.
Прамысловасьць
Асноўныя галіны прамысловасьці — машынабудаваньне (30% аб’ёму вытворчасьці), харчовая прамысловасьць (больш за 25% з мукамольнай) і прамысловасьць будаўнічых матэрыялаў (13%). Акрамя Арла, дзе сканцэнтравана вялікая частка прадпрыемстваў, асобныя заводы ёсьць у Ліўнах і Мцэнску, а таксама ў малых гарадох. Чорная мэталюргія высокіх перадзелаў (7%) узнікла ў другой палове XX стагодзьдзя дзякуючы зручнаму транспартнаму становішчу.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads