Злынка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Злы́нка (па-расейску: Злынка) — места ў Бранскай вобласьці Расеі, на рацэ Злынка (басэйн Дняпра). Горад разьмешчаны на Прыдняпроўскай нізіне, за 20 км на поўдзень ад Навазыбкава, і за 225 км на захад ад Бранску. Адміністрацыйны цэнтар Злынкаўскага раёну. Насельніцтва 5524 чалавекі (2010). Самае маленькае места Бранскай вобласьці. Найбліжэйшая чыгуначная станцыя — Злынка (за 8 км ад места, у мяст. Вышкаў). Статус места Злынка атрымала ў 1925 годзе. Знаходзіцца на ўсходзе этнаграфічнай тэрыторыі беларусаў.[1]
Remove ads
Этымалёгія назвы
Відавочна, назва места паходзіць ад аднайменнай ракі, на якой разьмяшчаецца Злынка.
Экалёгія
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 году, Злынка апынулася ў зоне адсяленьня, шчыльнасьць радыяцыйнага забруджваньня ад 15 да 40 Кы/км², плошча 2130 км². Афіцыйна лічыцца, што раённы цэнтар Злынка даўно выселены.
Гісторыя
- 1702 — першыя згадкі пра Злынку, ў складзе Страдубскай воласьці, утвораную стараверамі якія сюды перасяліліся. У склад Злынкі часткова ўвайшлі вёскі Дзяніскавічы і Лысыя.
- 1723 — у Злынцы 13 дымоў.
- сярэдзіна XVIII стагодзьдзя — была пабудаваная праваслаўная капліца Ўшэсьця.
- 1781 — места ўжо налічвала 281 дым.
- пачатак XIX стагодзьдзя — у Злынцы мелася 20 крамаў. У навакольлях дзейнічалі 8 шкляных гутаў.
- 1858 — тут налічвалася 600 дымоў.
- 1897 — ужо 1053 дымы і 4209 жыхароў.
- канец XIX стагодзьдзя — Злынка ўваходзіла ў Людкоўскую воласьць Навазыбкаўскага павету Чарнігаўскай губэрні.
- 1925 — нададзены статус места.
- 1934 — замест запалкавай вытворчасьці разьвіваецца вытворчасьць мэблі.
- 25 жніўня 1941 — Злынка акупаваная Нацысцкай Нямеччынай.
- 1949 — са Злынкі вылучылася мястэчка Вышкаў.
- 1959 — губляе статус цэнтру раёну.
- 1988 — Злынка аднавіла статус раённага цэнтру.
Насельніцтва
Эканоміка
- Запалкавая фабрыка
- Лясгас
- Кансэрвавы завод
- Завод па вытворчасьці гіпса-кардонных матэрыялаў
Архітэктура
- Храмавы комплекс цэркваў Ушэсьця і Мікалая Цудатворца (другая палова XIX стагодзьдзя)
- Пакроўская царква (1904)
- Драўляныя маёнткі з мезанінамі, багата ўпрыгожаныя драўлянай разьбой (XIX стагодзьдзе)
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads