Кабылянка (Асіпавіцкі раён)
вёска ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Кабылянка, Знаменка.
Кабыля́нка[1] (з 1964[2] году — Зна́менка[3]) — вёска ў Асіпавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці. Кабылянка ўваходзіць у склад Ліпеньскага сельсавету. Разьмешчаная за 23 км на паўночны ўсход ад Асіпавічаў, 7 км ад чыгуначнай станцыі Брыцалавічы на лініі Асіпавічы — Магілёў, 130 км ад Магілёва, на паўднёвым усходзе мяжуе зь лесам. Побач аўтадарога Асіпавічы — Сьвіслач.
Remove ads
Гісторыя
У 1897 годзе ўзгадваецца пад назвай Кабылянка ў складзе Пагарэльскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. У Вялікую айчынную вайну часткова спаленая (згарэлі 21 хата з прыкладна 70-ці)[4].
Насельніцтва
- 1999 год — 78 жыхароў
- 2007 год — 53 жыхары, 26 двароў
- 2010 год — 67 жыхароў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads