Зоя Белахвосьцік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зо́я Валянці́наўна Белахво́сьцік (нар. 26 кастрычніка 1959 году) — беларуская акторка тэатру і кіно. У 18 гадоў адразу пасьля тэатральна-мастацкага інстытуту трапіла ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Першая роля, якую грала да 41 году — Паўлінка ў аднайменнай камэдыі Янкі Купалы[1]. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь і Аўтаномнай рэспублікі Крым. Народная артыстка Беларусі з 2018 году.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Паходзіць зь сям’і актора Валянціна Белахвосьціка і канцэртмайстра Вольгі Глебавай, дачкі актора Глеба Глебава.
У 1982 годзе яна скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спэцыяльнасьці акторка драмы і кіно[2]. На чацьвертым курсе навучаньня ёй прапанавалі сыграць ролю Паўлінкі. З-за гэтай ролі ёй прыйшлося адрасьціць доўгія валасы. З гэтага моманту Зоя выконвала ролю Паўлінкі да 2000 году[3].
З 1982 году зьяўлялася акторкай Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы. Згуляла ў больш чым 55 спэктаклях. Працавала на радыё, выкладае ў акадэміі мастацтваў[4].
Пасьля масавых фальсыфікацыяў на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году, жорсткага разгону акцый пратэстаў, зьбіцьця і катаваньняў затрыманых пратэстоўцаў калектыў Купалаўскага тэатру 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненьні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павал Латушка. 26 жніўня Зоя Белахвосьцік разам з большасьцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатру звольнілася ў знак пратэсту[5].
2 кастрычніка яе звольнілі з Беларуская дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, дзе яна выкладала на катэдры майстэрства актора тэатральнага факультэту. На паўстаўкі яна была мастацкім кіраўніком акторскага курсу[6].
Remove ads
Ролі
Праца ў тэатры
- Жыцьці Карыцына
 - Івона, прынцэса Бургундзкая
 - Ідылія
 - Крывавая Мэры
 - Паўлінка
 - Піць, сьпяваць, плакаць
 - С. В.
 - Смак яблыка
 - Тутэйшыя
 
Праца ў кіно
- 2010 «Сьмяротная схватка»
 - 2010 «Каханьне дзеля жыцьця» (здымаецца) — галоўная роля
 - 2009 «Суд» — Лідзія Паўлаўна, маці Андрэя, «Сьведка»
 - 2009 «Жураў» — Міронава Ларыса, дава загінулага Сяргея Міронава, сэрыя «Сьмяротны нумар»
 - 2008 «Зграя»
 - 2007 «Чаклун і Румба» — мэдсястра
 - 2007 «Маёр Ветраў» — судзьдзя
 - 2005 «Чалавек вайны»
 - 2002 «Каменская-2» — мэнэджар
 - 2002 «Мужчынскія гульні»
 - 1992 «Вальс залатых цяльцоў» — сьцюардэса
 - 1988 «Шарагоўцы» (фільм-спэктакль) — Мар’я
 - 1987 «Жаніцца — не журыцца» (фільм-спэктакль) — Зоська
 - 1985 «Куды ідзеш, салдат?» — эпізод
 
Сям’я
Дзед Зоі — савецкі артыст Глеб Глебаў. Муж — рэжысэр Аляксандар Гарцуеў.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads