Зубачы (Падляскае ваяводзтва)
вёска ў гміне Чаромха Гайнаўскага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зубачы́ (па-польску: Zubacze, па-падляску: Zubačý) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чаромха.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Пакровы Божае Маці на месцы). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.
Гісторыя
Вёска згаданая ў 1499 годзе як іменія Туровскіе ў судовых дакумэнтах, якія тычыліся спрэчкі за Зубачы паміж Карнілай і Івашкам Андрэевічамі ды іхняю сястрою Яраслаўнай Валковіч. Паводле некаторых зьвестак у 1580 годзе Зубачы былі местам. У 17 ст. Зубачамі валодалі Сапегі (вядома, што ў 1765 годзе Аляксандар Сапега аддаў у арэнду Зубачы Яну Яжыну). Першыя згадкі пра мясцовую ўніяцкую парафію Пакровы Божай Маці датуюцца 1677 годам. У 1781 годзе ў выніку шлюбу Ганны Сангушка Сапегі пераходзяць да Патоцкіх. З 19 ст. мясцовасьцю валодаюць Пуслоўскія. 20 лістапада 1895 году згарэла драўляная царква ўніяцкіх часоў і да 1897 году пабудаваная была новая (існуе па сёньняшні дзень). У міжваенны пэрыяд Зубачы прыналежалі да гміны Высокае Палескага ваяводзтва[1].
Remove ads
Ураджэнцы
- Пётра Сьвентахоўскі (1939 — 2006) — беларускі жывапісец і пэдагог[2].
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads