Зьвянігарад

горад Маскоўскай вобласьці Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia

Зьвянігарад
Remove ads

Зьвянігарад — горад у Маскоўскай вобласьці Расеі. Знаходзіцца на рацэ Маскве. Назва гораду паходзіць ад спалучэньня «Горад са званамі». Горад мае добрую аўтобусную і чыгуначную сувязь з Масквой.

Хуткія факты
Remove ads

Геаграфічныя зьвесткі

Горад Зьвянігарад месьціцца на Клінска-Дзьмітраўскай градзе Смаленска-Маскоўкага ўзвышша за 46 км на захад ад Масквы ды за 3 км ад чыгуначнай станцыі Зьвянігарад — канцавога пункту галінкі (16 км) ад станцыі Галіцына на лініі Москва — Смаленск.

Гісторыя

  • 1152 — імаверная дата заснаваньня Зьвянігараду Юрыем Даўгарукім. Аднак першая згадка пра горад у летапісах датуецца 1336 ды 1382 гг.
  • XIV—XVI стагодзьдзе стагодзьдзі — важны вартаўнічы пункт на заходніх подступах да Масквы.
  • 1339—1492 — цэнтар Зьвянігародзкага ўдзельнага княства.
  • 1382 — зруйнаваны ханам Тахтамышам
  • 1398—1399 — на Старажавой гары быў заснаваны Савіна-Старажэўскі манастыр, які з часам стаў загараднай рэзыдэнцыяй цара Аляксея Міхайлавіча.
  • 1708 — Зьвянігарад быў прыпісаны да Маскоўскай губэрні
  • 1784 — Зьвянігарад быў перабудаваны, атрымаўшы прастакутнае плянаваньне
  • XIX стагодзьдзе — заставаўся павятовым горадам са слабаразьвітым гандлем, у 1861 годзе ў горадзе налічвалася колькі рамесных установаў ды бровар.
Remove ads

Інфармацыя для турыстаў

У горадзе разьмешчаны помнік Антону Чэхаву. Гісторыка-архітэктурны і мастацкі музэй, музэй гжэлі. У горадзе разьмешчаныя чатыры праваслаўныя храмы і Савіна-Старажэўскі манастыр, які захаваўся амаль бязь зьмен ад XVII стагодзьдзя. У Зьвянігарадзе можна спыніцца ў гатэлях «Зьвянігарад» і «Тацяна Provence», а таксама ў гатэлі пры Савіна-Старажэўскім манастыры.

Расейская Швайцарыя

Горад часта называюць «Расейскай Швайцарыяй» — дзякуючы маляўнічай мясцовасьці, лекавым крыніцам. Тут часта праводзілі летні сэзон вядомыя пісьменьнікі ды мастакі, у тым ліку Мікалай Карамзін (1802), Аляксандар Герцэн (1830—1840), Антон Чэхаў (1884—1887), Ісаак Левітан, Аляксей Саўрасаў, Ільля Рэпін. У горадзе й у ваколіцах знаходзіцца шмат санаторыяў.

Вонкавыя спасылкі

Зьвянігарадсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads