Зьмітрок Астапенка
беларускі паэт, перакладнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зьмітрок (Дзьмітры Емяльянавіч) Астапенка (27 лістапада[1] (паводле іншых зьвестак — 23 лістапада[2]) 1910, в. Сяргееўка Рослаўльскага павету Смаленскай губэрні, цяпер у Шумяцкім раёне Смаленскай вобласьці[1] (паводле іншых зьвестак — у вёсцы Калесьнікі Мсьціслаўскага павету Магілеўскай губэрні (цяпер у Хіславіцкім раёне Смаленскай вобласьці[3])) — не раней за 1944; псэўданімы: З. Лірнік; К. Качкін (зь Юліем Таўбіным); Клім Качкін (зь Ю. Таўбіным); Мсьціслаўцы (з Аркадзем Куляшовым і Ю. Таўбіным)) — беларускі паэт, перакладнік.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. Вучыўся ў Мсьціслаўскім пэдагагічным тэхнікуме, у 1930 годзе перавёўся ў МБПТ, затым у Менскі пэдагагічны інстытут. Атрымаў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газэтаў і часопісаў. Уваходзіў у «Маладняк», пасьля — у БелАПП.
Арыштаваны 16 сакавіка 1933 году ў Менску па адрасе Праезны зав., д. 8, кв. 5 па справе «Беларускай народнай грамады». Асуджаны 10 жніўня 1933 году як «чалец контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Пакараньне адбываў у Марыінску Кемераўскай вобласьці, але знаходзіўся ня ў лягеры, а на пасяленьні (некаторы час разам з Максімам Лужаніным). Пасьля вызваленьня ў чэрвені 1935 году жыў у Маскве па адрасе: Смаленскі бульвар, д. 15, п. 48, працаваў настаўнікам расейскай мовы і літаратуры ў школе № 252 Дзяржынскага раёну.
Паўторна арыштаваны 5 сьнежня 1936 году. Асуджаны 5 кастрычніка 1937 году пазасудовым органам НКВД за «антысавецкую дзейнасьць» да 8 гадоў ППК. Вызвалены магчыма ў 1942 годзе. У канцы верасьня 1944 году ў складзе падразьдзяленьня выведнікаў быў перакінуты на тэрыторыю Славаччыны, дзе 7 кастрычніка 1944 году зьнік бязь вестак (паводле афіцыйных зьвестак, загінуў).
Як сьведчаць некаторыя дакумэнты (асабовая справа А. № 9935-с), у 1949 быў асуджаны да высылкі (верагодна, у Краснаярскі край). У тым, што паэт не загінуў, быў упэўнены (па словах крытыка А. Марціновіча) і яго былы аднакурсьнік яшчэ па Мсьціслаўскім пэдагагічным тэхнікуме, калега і сябра Зьмітра Астапенкі паэт Аркадзь Куляшоў, які сьведчыў, што ўжо пасьля вайны «знаёмы твар неяк прамільгнуў у вірлівым маскоўскім натоўпе». Далейшы лёс невядомы.
Па першай справе рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суду БССР 24 жніўня 1956 году, па другой — прэзыдыюмам Вярхоўнага суду БССР 29 сьнежня 1954 году. Асабовыя справы А. № 14618 і №9935-с з фатаздымкамі захоўваюцца ў архіве КДБ Беларусі.
Remove ads
Творчасьць
Дэбютаваў вершамі ў 1926 годзе. Аўтар зборнікаў паэзіі «На ўсход сонца» (1931), «Краіне» (1931), «Абураныя» (1932), «Выбранае» (1957, уключана паэма «Эдэм»), «Вершы і паэмы» (1968), кніжкі-малюнку для дзяцей «Трактар» (1933), зборнік «Як шум дажджу» з друку ня выйшаў, захаваліся толькі гранкі. Пісаў апавяданьні.
Стаяў ля вытокаў беларускай навукова-фантастычнай літаратуры, аўтар навукова-фантастычнага раману «Вызваленьне сіл» (часопіс «Маладняк», 1932).
Пераклаў раманы М. Горкага «Маці» (1932), Л. Первамайскага «Ваколіцы» (1931, разам зь Міхасём Багуном), аповесьці П. Голубева «Завіруха» (1930), М. Дончанкі «Ударны атрад» (1932), творы іншых расейскіх і ўкраінскіх пісьменьнікаў.
Remove ads
Бібліяграфія
- Выбранае. Мн., 1957;
- Вершы і паэмы. Мн., 1968.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads