Міхась Багун

беларускі літаратар, перакладнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхась Багун
Remove ads

Міхась Багун, сапраўднае імя Міхаіл Хведаравіч Блошкін (8 або 9 лістапада 1908, Менск, Расейская імпэрыя — 17 лютага 1938) — беларускі паэт, празаік, перакладчык. Псэўданімы і крыптанімы: Асака М; Багунец; М. Б.; Міх. Б.; Баг..

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сям’і службоўца. Скончыў курсы пры Менскім беларускім пэдагагічным тэхнікуме (1928). У 1929—1930 роках настаўнічаў у вёсцы Рожна Бягомельскага раёну. У 1931—32 працаваў у газэце «Чырвоная Полаччына». У 1932 вярнуўся ў Менск, дзе працаваў стыльрэдактарам Белдзяржвыдавецтва, у 1935—36 — літсупрацоўнік газэты «Літаратура і мастацтва»[1]. Сябра Таварыства аматараў выпіць і закусіць.

Арыштаваны 4 лістапада 1936 року па ілжывым наводзе пісьменьніка Эдуарда Самуйлёнка, прыгавораны да 8 гадоў пазбаўленьня волі. 3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Міхася Багуна прадугледжвалася «спальваць»[2]. Зьнясілены і хворы, памёр у перасыльным лягерным пункце ў сьнежні 1937 або ў лютым 1938 року[3].

Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 29 сьнежня 1954 року. Пасьмяротна прыняты ў Саюз пісьменьнікаў БССР.

Месца пахаваньня невядомае. У Горадні на каталіцкіх могілках па вул. Антонава побач з магілай ягонай маці Веры Яўхімаўны Блошкінай знаходзіцца сымбалічная магіла паэта.

Remove ads

Творчасьць

Thumb
Вокладка зборніку вершаў Міхася Багуна „Рэвалюцыі“

Першы верш апублікаваў у 1925 року ў газэце „Беларуская вёска“. Ягоная лірыка рамантычна-акрыленая, жыцьцесьцьвярджальная, у сваёй рамантычнай творчасьці адгукаўся на падзеі ў краіне (зборнікі «Рэха бур», 1931, «Рэвалюцыі», 1932). Паэма «Крокі ў вяках» (1930) і некаторыя вершы напісаныя пад уплывам Уладзімера Маякоўскага[1]. Паэма «Канчыта з-пад Таледа» (1936) пра грамадзянскую вайну ў Гішпаніі.

Пісаў апавяданьні для дзяцей («Жэнька», 1934).

Пераклаў на беларускую мову раманы Леаніда Первамайскага(ru) «Ваколіцы» (1931, з Зьмітром Астапенкам), Фёдара Панфёрава(ru) «Брускі» (1932, з Тодарам Кляшторным), Мікалая Астроўскага «Як гартавалася сталь(ru)» (1936); вершы Аляксандра Пушкіна, Уладзімера Маякоўскага, Эдуарда Багрыцкага й інш[1].

Створаныя ім прыпеўкі шырока вядомыя ў народзе, увайшлі ў фальклёрныя зборнікі як народныя.

Remove ads

Бібліяграфія

  • «Рэха бур» (зборнік вершаў, 1931);
  • «Рэвалюцыі» (зборнік вершаў, 1932);
  • «Жэнька» (апавяданьне, 1934);
  • Выбранае. — Мн., 1961.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads