Зэмбінскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зэ́мбінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Зэмбін.
Remove ads
Гісторыя
20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Зэмбінскага раёну Барысаўскай акругі. 22 верасьня 1927 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Барысаўскага раёну.
30 кастрычніка 2009 году сельсавету перададзены ўсе сельскія населеныя пункты — Бараўляны, Карсакавічы, Лісіно, Лісінская Рудня, Папярэжжа, Скупліно, Сялец — скасаванага Карсакавіцкага сельсавету[1].
Колішнія населеныя пункты
У склад сельсавету таксама ўваходзілі няісныя цяпер населеныя пункты: Бакавічы, Зосіна, Камуна, Кішкурны, саўгас «Серпухава», Холмшчына, Штонікі[2], пасёлак Сержпутова, вёскі Андроўнікі, Гарадкі, Гарадкі 2 (Гарадкі 2-я[2]), Жуковічы, Ліпнікі, Маркоўшчына, Міхалова (Міхайлова[2]), Шарабурышча, Штонікі, хутар Каменны Мост, маёнтак Кімія (Кімійшчына, Кіміцы, Пятроўскае, Пятроўскія), фальварак Любасеі (Кімейшчына), засьценак Пятроўскі, камуна Кімія. Вёскі, якія цяпер зьяўляюцца часткай Зэмбіна: Жураўка, Загорнае, Лошава.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads