Папярэжжа

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Папярэ́жжа[2] (таксама Папарэ́жжа[2]) — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 2 км на паўночны ўсход ад Карсакавічаў. Папярэжжа ўваходзіць у склад Зэмбінскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вядома з 19 стагодзьдзя. У 1870 годзе маёнтак, у складзе Зэмбінскай воласьці Барысаўскага павету. У 1897 г. 1 двор, 4 жыхары. У 1908 г. 14 жыхароў. Ад лютага да сьнежня 1918 г. 1918 у складзе кайзэраўскай Нямеччыны, ад жніўня 1919 да ліпеня 1920 г. акупавана польскімі войскамі. Ад 1 студзеня 1919 г. у складзе БССР, ад лютага — у Літ.-Бел. ССР, ад 31 ліпеня 1920 г. у БССР. Ад 20 жніўня 1924 г. у складзе Карсакавіцкага сельсавету Зэмбінскага раёну Барысаўскай, ад 9 чэрвеня 1927 гг да 26 ліпеня 1930 г. Менскай акруг, ад 22 верасьня 1927 г. Барысаўскага раёну, ад 20 лютага 1938 г. Менскай вобласьці. Паводле перапісу 1926 г. пасёлак, 10 двароў, 62 жыхары. У 1940 г. 24 двары, 111 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну ад 30 чэрвеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 г. акупавана нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі. У чэрвені 1942 г. вёска цалкам спаленая, 4 жыхары загінулі. Пасьля вайны адбудаваная. У 1960 г. 85 жыхароў. У 1988 г. 9 гаспадарак, 18 жыхароў. Адзіная шыротная вуліца арыентаваная ўздоўж ручая і забудавана двухбакова, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу[3].

30 кастрычніка 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Карсакавіцкага ў склад Зэмбінскага сельсавету[4].

Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 7 жыхароў
  • 2008 год — 11 жыхароў, 6 двароў
  • 1999 год — 14 жыхароў

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads