Зялёная Дуброва (Менская вобласьць)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зялёная Дубро́ва[1]вёска ў Старадароскім раёне Менскай вобласьці. Зялёная Дуброва ўваходзіць у склад Дражнаўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Назва паходзіць ад слова «дуб» — дубовы гай ці лес, дуброва, дубняк.

Гісторыя

Вёску заснавалі ў 1900 годзе перасяленцы з Жыцінскай воласьці. У 1909 годзе засьценак, 304 жыхары, 35 двароў, у складзе Жыцінскай воласьці Бабруйскага павету. У 1917 годзе вядома як вёска пад назваю Дуброва Зялёная, якая налічвала 58 двароў (303 жыхары). У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Дуброва».

Насельніцтва

  • 2010 год — 11 чалавек
  • 1999 год — 20 чалавек

Выхадцы

Вёска Зялёная Дуброва зьяўляецца радзімай беларускага пісьменьніка Кастуся Цьвіркі. Сваёй роднай вёсцы ён прысьвяціў зборнік вершаў «Зялёная Дуброва». А гісторыю вёскі і яе навакольляў распавёў у кнізе «Будзіла вёску берасьцянка. Людзі і былі маёй Зялёнай Дубровы».

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads