Зілупскі край

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зілупскі край
Remove ads

Зі́лупскі край (па-латыску: Zilupes novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў этнаґрафічным рэґіёне Латгалія, Латвія.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаґрафія

Край разьмешчаны на паўднёвым усходзе рэспублікі. На захадзе мяжуе зь Люцынскім краем, на заходнім поўдні — з Дагдзкім краем, на поўдні — з Дрысенскім раёнам Віцебскае вобласьці Беларусі, на ўсходзе — зь Себескім раёнам Пскоўскае вобласьці Расеі. Мяжа зь Беларусьсю цалкам праходзіць па рацэ Сінюха (Зілупэ).

Гісторыя

У часы Расейскае імпэрыі тэрыторыя сучаснага краю ўваходзіла ў склад Люцынскага павету Віцебскае губэрні. Пасьля атрыманьня незалежнасьці 18 лістапада 1918 году тэрыторыя краю ўваходзіла ў Люцынскі павет. З 1949 па 1959 гады тэрыторыя краю ўваходзіла ў тэрыторыю Зілупскага, а з 1959 году — у тэрыторыю Люцынскага раёну. У той час, як і іншыя раёны тагачаснага СССР, тэрыторыя раёну падзялялася на сельсаветы. У 1990 годзе пасьля аднаўленьня незалежнасьці сельсаветы рэфармаваны ў воласьці.

Першапачаткова край паўстаў у 2002 годзе, як адміністрацыйная адзінка ў складзе Люцынскага раёну. У той час Зілупскі край падзяляўся на горад Зілупэ (адміністрацыйны цэнтар) і Залескую воласьць. З 2009 году край стаў асобнай адміністрацыйнай адзінкай, на гэты ж год прыпадае павелічэньне тэрыторыі краю: да яго былі далучаны Лаўдэрская і Пасіенская воласьці.

Remove ads

Дэмаґрафія

Насельніцтва раёну складае 3714 чалавек. Большасьць насельніцтва — латышы і расейцы, апроч іх таксама існуе значная доля карэннага беларускага насельніцтва.

Адміністрацыйнае ўладкаваньне

У склад краю ўваходзіць тры воласьці і горад Зілупэ, які лічыцца асобнай ад воласьцяў адзінкай.

Больш інфармацыі Назва, Назва ў арыґінале ...

Транспарт

Праз тэрыторыю адзінкі праходзіць значная аўтамаґістраль Е22, якая зьвязвае заходняе ўзьбярэжжа Ўэйлзу і ўсходную Сыбір. На мяжы з Расеяй знаходзіцца прапускны пункт Церахава-Засіціна. Аўтадарогамі населеныя пункты краю зьвязаны зь іншымі гарадамі і сёламі навакольных раёнаў. Буйная аўтамабільная сувязь краю зь Беларусьсю адсутнічае з нагоды вельмі кароткай мяжы Зілупскага краю з Дрысенскім раёнам.

Таксама праз край праходзіць чыгунка Рыга — Масква.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads