Зінаіда Бандарына

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зінаіда Бандарына
Remove ads

Зінаіда Аляксандраўна Бандарына (11 кастрычніка 1909, Горадня, Расейская імпэрыя — 16 красавіка 1959, Менск, БССР, СССР) — беларуская пісьменьніца. Чалец Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1957 г.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзілася ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў. Скончыла пачатковую школу, працавала ў саўгасе «Тарасава» на Меншчыне. У 1925—1927 гг. працавала загадчыцай дзіцячага сада ў Койданаве. Закончыла Менскі беларускі пэдтэхнікум (1927), настаўнічала ў перасяленчай беларускай школе ў сыбірскім (Краснаярскі край) пасёлку Медзякова (1927—1928). Супрацоўнічала ў гомельскай газэце «Палеская праўда» (1928—1929).

У 1933 г. скончыла літаратурна-сцэнарны факультэт Дзяржаўны інстытуту кінэматаграфіі ў Маскве. Загадвала сцэнарным аддзяленьнем у Віцебскім кінатэхнікуме (1933—1934). Пасьля заканчэньня ў 1937 г. асьпірантуры пры Акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе працавала на кінастудыях і ў тэатрах Масквы, Архангельску ды Горкага.

Падчас ІІ-й Усясьветнай вайны знаходзілася ў шэрагах РСЧА. Узнагароджаная мэдалямі.

Працавала ў часопісе «Бярозка», на Беларускім радыё (1945—1946), Доме народнай творчасьці ў Горадні (1946—1948). У 1948—1950 гг. загадчыца філіялу музэю Янкі Купалы ў Вязынцы. Працавала ў газэтах «Зорка» ды «Літаратура і мастацтва» (1950—1956).

Пахаваная на Ўсходніх могілках у Менску.

Remove ads

Творы

  • Веснацвет. Вершы 1926—1929 гг. Менск. 1931.
  • Ой, рана на Івана… Старонкі маленства Янкі Купалы. Аповесць. Мінск. 1956.
  • Галина Ильина. Повесть. Минск. 1959.
  • Лясныя госці. Апавяданні. 1960.
  • Ой, рана на Івана… Аповесць аб дзіцячых і юнацкіх гадах Я. Купалы. Мінск. 1979.
  • Ой, рана на Івана. Аповесць. Мінск. 1979.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads